Душпастыры парафіі
З 23 чэрвеня 2019 года пробашчам парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і дэканам Мёрскага дэканата прызначаны ксёндз Андрэй Кулік. Нарадзіўся 26 жніўня 1978 года ў в.Мікелеўшчына Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. У 2002 годзе скончыў духоўную семінарыю ў г.Тарнаў (Польшча). Святарскія пасвячэнні атрымаў 1 мая 2003 года ў Віцебску з рук біскупа Уладзіслава Бліна.

Працаваў вікарыем у Гарадку, пробашчам у Падсвіллі (2005-2012гг.), Білеве (2012-2013гг.), Канстанцінаве (2013), Дзеркаўшчыне (2014-2019гг.).     

З 24 верасня 2023 года вікарыем прызначаны ксёндз Алег Зямчонак.  Нарадзіўся 9 чэрвеня 1989 года ў аг.Парыж Пастаўскага дэканату.  Сакрамант пасвячэння ў ступень прэзбітэрату атрымаў разам з нашым земляком ксяндзом Уладзіславам Шарковічам 12 кастрычніка 2019 года ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску з рук Яго Эксцэленцыі біскупа Алега Буткевіча.

Пасля пасвячэння працаваў два гады вікарыем у катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску, а апошнія два гады — вікарыем парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім.

Святары, якія працавалі пробашчамі парафіі ў Мёрах

17.10.2000—22.06.2019гг. — ксёндз канонік Крыштаф Мянкіна, дэкан Мёрскі

11.11.1985—16.10.2022гг. — ксёндз канонік Уладас Пятрайціс, дэкан Мёрскі

канец 1956—30.04.1984гг. — ксёндз Ян Грабоўскі

22.04.1948—23.03.1954гг. — ксёндз Рычард Стогандль

19.07.1941—09.02.1948гг. — ксёндз Ян Завістоўскі

28.04.1937—22.06.1941гг. — ксёндз Францішак Куксевіч, дэкан Мёрскі

24.11.1932—12.04.1947гг. — ксёндз Адольф Сакалоўскі, дэкан Мёрскі

18.11.1927—05.11.1932гг. — ксёндз Рамуальд Свіркоўскі

11.07.1926—02.11.1927(?)гг. — ксёндз Ян Зайкевіч, дэкан Мёрскі

02.05.1920—26.07.1926гг. — ксёндз Антон Асціловіч, дэкан Мёрскі

06.04.1913—25.04.1920гг. — ксёндз Станіслаў Грынеўскі

11.03.1910—23.03.1913гг. — ксёндз Рамуальд Хадыка

02.08.1907—04.03.1910гг. — ксёндз Ян Крыштофік

01.01.1906—01.08.1907гг. — ксёндз Юзаф Бародзіч

08.06.1886—22.12.1905гг. — ксёндз Вікенцій Бржазоўскі

02.02.1882—02.07(?).1986гг. — ксёндз Вільгельм Бародзіч

10.02.1865—28.01.1882г. — ксёндз Адам Якубоўскі

08.10.1858—07.02.1865гг. — ксёндз Генрых Мілер

28.10.1853—07.09.1858гг. — ксёндз Бартламей Юзэфовіч

28.08.1950—02.09.1853гг. — ксёндз Юзаф (Іосіф) Раюнец

02.1847—27.08.1850гг. — ксёндз Сцяпан (Стэфан) Рыжы, кармеліт

Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by