Набажэнства падзякі за пражыты год
31 снежня адбылася супольная малітва падзякі за пражыты год. Распачалося набажэнства а 17-ай гадзіне адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту, падчас якой  памаліліся Балесную частку Ружанца і Вяночак да Божай Міласэрнасці. Затым пробашч парафіі ксёндз Андрэй Кулік ад імя парафіяльнай супольнасці склаў словы ўдзячнасці Пану Богу за ўсе атрыманыя ласкі.
31.12.2021
Калядны канцэрт у свята Святой Сям'і
26 снежня пасля святой Імшы а 10-ай гадзіне дзеці і моладзь нашай парафіі пад кіраўніцтавам Яўгеніі Баговіч зладзілі невялікі святочны канцэрт. Адзначаць свята Святой Сям'і каляднымі спевамі стала ўжо добрай традыцыяй. Юныя таленты сваім выкананнем ўзрушылі сэрцы прысутных і падаравалі прыемны святочны настрой.
26.12.2021
Пастэрка святая Імша ў вігілію Божага Нараджэння
24 снежня а 22-ой гадзіне ў вігілію Божага Нараджэння адбылася ўрачыстая святая Імша  — Пастэрка. Назва яе паходзіць ад лацінскага слова pastor (пастух), бо першымі людзьмі, якім Анёлы абвясцілі цудоўную навіну пра нараджэнне Хрыста, былі бэтлеемскія пастухі, якія пасвілі непадалёк свой статак.
25.12.2021
“Хрыстос нарадзіўся! Славім Яго!”: віншаванне біскупа Алега Буткевіча
Надзея займае адметнае месца сярод духоўных рысаў чалавека. Бо пакуль яна існуе, мы гатовыя пераносіць нават вялікія выпрабаванні. Таму так важна, каб яна была моцнай. Асабліва зараз, калі свет усё яшчэ стаіць перад выклікам пандэміі, калі між краінамі трывае напружанасць, а спакой застаецца ўсё яшчэ толькі нашай марай.
25.12.2021
Дзень споведзі перад святам Божага Нараджэння
16 снежня ў нашай парафіі прайшоў дзень споведзі. У гэты дзень вернікі мелі магчымасць ачысціць сваю душу праз сакрамант пакаяння. Дапамогу ў канфесіянале аказалі святары суседніх парафій, а таксама ксёндз Януш Чарнамораў з Пінскай дыяцэзіі. У казанні падчас святой Імшы святар падзяліўся досведам свайго служэння ў Чарнобыльскай зоне.
05.12.2021
Запрашаем да ўдзелу ў каляднай выставе "Хрыстос нарадзіўся!"
З 24  снежня па 6 студзеня ў нашай святыні будзе наладжана выстава малюнкаў і стаенак "Хрыстос нарадзіўся!" Да ўдзелу ў выставе запрашаем дзяцей, моладзь і людзей старэйшага пакалення. Работы могуць быць як індывідуальныя, так і калектыўныя (сямейныя). Тэхніка выканання работ любая. Галоўнае, каб малюнкі адпавядалі тэматыцы выставы. Работы з указаннем прозвішча, імя і ўзросту аўтара прымаюцца ў сакрыстыі да 20 снежня.
12.12.2021
 
Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
8 снежня Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень, калі праслаўляем таямніцу Беззаганнага Зачацця Багародзіцы, якая Божаю ласкаю была захавана ад першароднага граху, кожны католік мае абавязак прыняць удзел у святой Імшы.
05.12.2021
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by