Пастэрка святая Імша ў вігілію Божага Нараджэння
24 снежня а 22-ой гадзіне ў вігілію Божага Нараджэння адбылася ўрачыстая святая Імша — Пастэрка. Назва яе паходзіць ад лацінскага слова pastor (пастух), бо першымі людзьмі, якім Анёлы абвясцілі цудоўную навіну пра нараджэнне Хрыста, былі бэтлеемскія пастухі, якія пасвілі непадалёк свой статак.
Яны першыя і прыйшлі пакланіцца нованароджанаму Збаўцу. Сёння вернікі, як тыя пастушкі, таксама прыйшлі прывітаць Немаўляці. Урачыстай працэсіяй да імправізаваных ясляў у паўзмроку распачалася супольная малітва.

У гаміліі пробашч парафіі ксёндз Андрэй Кулік адзначыў, "што святкаванне Нараджэння Езуса Хрыста можа і павінна быць праяўленнем нашай веры ў тое, што не толькі Бог выконвае свае абяцанні, якія некалькі стагодзяў таму даваў людзям, а яны з надзеяй чакалі Збаўцу, але і ў нашай веры, а таксама  ў выкананні нашых абяцанняў дадзеных Богу..."
Літургію сваімі спевамі ўпрыгожылі дзіцячы і дарослы хор пад кіраўніцтвам Яўгеніі Баговіч.
Напрыканцы святой Імшы ксёндз Андрэй павіншаваў усіх прысутных са святам Божага Нараджэння і заахвоціў да пабожнага перажывання ўрачыстасці.
Жанна Закрэўская
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by