Чуваць на прыйсце Езуса разам з Марыяй
Распачаўся Адвэнт, таму традыцыйна ў Касцёле адбываюцца Рараты — святыя Імшы ў гонар Маці Божай, якія дазваляецца праводзіць у любы дзень Адвэнту, акрамя нядзелі і ўрачыстасцей, якія прыпадаюць на гэты перыяд. Іх назва паходзіць ад першых слоў лацінскага гімна „Rorate coeli desuper” (Спусціце, нябёсы, нам расу), які раней спяваўся на пачатку такіх Імшаў.
04.12.2023