“На мой гонар з Божай ласкай я абяцаю з усіх сілаў служыць Богу, Касцёлу, Бацькаўшчыне…”
Гучна разносіліся па наваколлі ўпэўненыя галасы маленькіх скаўтаў з Полацка і Гродна, якія завіталі ў парафію Маці Божай Шкаплернай у Ідолта, каб пад кіраўніцтвам сваіх шэфаў, не толькі ўзрастаць духоўна, але і развіваць свае фізічныя і творчыя здольнасці праз гульню і прыгоды на прыродзе.
18.07.2023