WYSIWYG Web Builder
Ва ўрачыстасць Езуса Хрыста Валадара Сусвету тры міністранты нашай парафіі сталі лектарамі
Гэты дзень для абраду пасвячэння ў лектары быў абраны нездарма. Па традыцыі, ва ўрачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, мы ахінаем духоўнай і малітоўнай падтрымкай тых, хто рыхтуецца да святарства. У парафіях па ўсёй краіне праходзіць збор сродкаў на ўтрыманне духоўных семінарый.
26.11.2023
Прызначаны пяць юбілейных святыняў з нагоды святкавання 25-годдзя Віцебскай дыяцэзіі

Падчас сустрэчы святароў і кансэкраваных асоб 13 лістапада біскуп Алег Буткевіч аб’явіў аб прызначэнні пяці юбілейных святыняў з нагоды ўрачыстых юбілейных святкаванняў 25-годдзя ад заснавання Віцебскай дыяцэзіі, якія праходзяць у Беларусі з 12 лістапада 2023 г. па 1 снежня 2024 г.
17.11.2023
400-годдзе мучаніцтва святога Язафата Кунцэвіча

12 лістапада гэтага года Касцёл узгадвае 400-годдзе мучаніцкай смерці святога Язафата, былога Полацкага арцыбіскупа, апекуна Віцебскай дыяцэзіі. Заслугі нашага святога земляка настолькі значныя, што яго парэшткі захоўваюцца ў галоўнай святыні каталіцкага свету – Ватыканскай базіліцы св. Пятра.
12.11.2023
Лёс чалавечы вызначае Бог

Сёлета споўнілася 85 гадоў з дня нараджэння Браніслава Мароза, нашага мясцовага паэта, які, між іншым, шмат пісаў на рэлігійную тэматыку. Яго верш "Святы Язафат" пакладзены на музыку і ўваходзіць у рэпертуар парафіяльнага хору.
08.11.2023
Памаліліся за памерлых
Лістапад — гэта не проста чарговы месяц у календары. Гэта час асаблівага роздуму і памяці пра нашых памерлых. Пачынаючы з урачыстасці Усіх Святых, праз успамін усіх памерлых вернікаў і далей на працягу месяца мы молімся за тых, хто адыйшоў у вечнасць. З гэтай нагоды 4 лістапада адбыліся адмысловыя набажэнствы на гарадскіх могілках.
04.11.2023
Пра чысцец і малітву за памерлых
Старшыня Камісіі па справах каталіцкай адукацыі і катэхезы пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Аляксандр Яшэўскi SDB прапануе даступны катэхетычны выклад каталіцкага вучэння пра чысцец і значэнне малітвы з памерлых у Касцёле.
01.11.2023
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by