Пасля літургіі слова адбыўся абрад удзялення паслугі лектара. Лектар – гэта пэўная ступень у служэнні ля алтара. Той, хто жадае служыць Пану асаблівым чынам, знаходзячыся блізка ля алтара, праходзіць пэўныя ступені. Спачатку гэта аспірант – асоба, якая рыхтуецца стаць міністрантам. Ён не выконвае ніякіх функцый, а толькі назірае і вучыцца.
Наступная ступень — міністрант — гэта хлапчук або юнак, які прыслужвае святару ў ходзе імшальнай літургіі. Слова ministrant у перакладзе з лацінскай мовы азначае «той, хто служыць, прыслужвае», а значыць, міністрант — гэта той, хто дапамагае святару пры цэлебрацыі літургіі.