WYSIWYG Web Builder
  • Эўхарыстычная працэсія
  • Эўхарыстычная працэсія
Х звычайная нядзеля
Парадак цэлебрацыі святой Імшы:

панядзелак-субота: 8.00; 18.00;
ружанец і чэрвеньскае набажэнства ў 17.30;
нядзеля: 8.00; 12.00; 18.00.
     ФОТАРЭПАРТАЖ    
Эўхарыстычная працэсія — публічнае вызнанне веры

У нядзелю 7 чэрвеня пасля святой Імшы а 12-ай гадзіне адбылася Эўхарыстычная працэсія вакол касцёла з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыста, якая з'яўляецца выразам нашай любові і пашаны да Пана Бога ўкрытага ў Найсвяцейшым Сакраманце.
    РЭПАРТАЖ   
Традыцыя, што вучыць дабрыні
На вуліцы лета — час радаснага адпачынку для дзяцей. Каб гэты час прайшоў з карысцю, у навучальных установах працуюць аздараўленчыя лагеры. У нашай парафіі склалася добрая традыцыя — наведваць у гэты перыяд Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзе займаюцца "асаблівыя" дзеці.
     СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ    
Дваццаць гадоў назад у Віцебску прайшла першая Эўхарыстычная працэсія па вуліцах горада
17 мая 2006 года ў Віцебску адбылася першая працэсія Божага Цела па вуліцах горада, якая стала знамянальнай падзеяй не толькі ў жыцці католікаў абласнога цэнтра але і ўсёй Віцебскай дыяцэзіі. У працэсіі прымалі ўдзел святары і вернікі з розных парафій вобласці, у тым ліку і міёрскія парафіяне.
    ЛІТУРГІЧНЫ КАЛЯНДАР    
Corpus Christi
Урачыстасць  Corpus Christi (Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста) Касцёл адзначае ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы як напамін пра тое, што сакрамант Эўхарыстыі быў устаноўлены Езусам Хрыстом у Вялікі чацвер. У гэты дзень мы асаблівым чынам, з падзякай і праслаўленнем, ушаноўваем нашага Збаўцу, прысутнага ў Святых Дарах.
     РЭПАРТАЖ    
У Новым Пагосце прайшла парафіяльная ўрачыстасць у гонар Святой Тройцы

31 мая ў Новым Пагосце адбыўся парафіяльны адпуст у гонар Найсвяцейшай Тройцы, менавіта такі тытул мае вясковы касцёл. Парафіяльнае свята сабрала разам не толькі мясцовых вернікаў, але таксама святароў і гасцей з суседніх парафій.
     ЦІКАВА ВЕДАЦЬ    
Знак крыжа: самая кароткая малітва да Святой Тройцы
Кожны з нас робіць знак крыжа мноства разоў на дзень, але ці задумваемся мы пра глыбокі сэнс гэтага жэсту? Чаму мы дакранаемся да галавы, сэрца і плячэй? Чаму перад уваходам у святыню трэба перахрысціцца святой вадой? Давайце разбярэмся.
    ВЕРА І ТРАДЫЦЫІ    
Чэрвень – месяц, прысвечаны Сэрцу Езуса
У чэрвені Каталіцкі Касцёл асаблівым чынам ушаноўвае Найсвяцейшае Сэрца Езуса. Гэта традыцыя мае багатую гісторыю. Прысвяціць месяц чэрвень Сэрцу Езуса першай прапанавала выхаванка пансіёна пры адным з парыжскіх кляштараў Анэля дэ Сэнт-Круа.
      РЭПАРТАЖ     
Урачыстасць Першай Камуніі
У нядзелю 24 мая наша парафіяльная супольнасць перажывала цудоўную ўрачыстасць: 19 маленькіх вернікаў упершыню прыступілі да Эўхарыстычнага стала і прынялі да сваіх сэрцаў Цела Хрыста. Першая Камунія заўсёды важная, радасная і запамінальная падзея ў жыцці дзіцяці, яго сям’і і ўсёй парафіі.
      АКТУАЛЬНА     
Новыя спосабы складання ахвяраванняў на патрэбы парафіі

З’явіўся новы спосаб зрабіць ахвяраванне на патрэбы нашай парафіі. Зараз гэта можна зрабіць таксама і он-лайн, праз АРІП (ЕРИП). Ахвяраваныя такім спосабам грошы, прыходзяць непасрэдна на парафіяльны рахунак.
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by