WYSIWYG Web Builder
НАША СПАДЧЫНА
У канцы ліпеня 2024 года ў нашым касцёле з’явіўся вітраж у гонар святога Юзафа. Сапраўдны твор мастацтва праз багатае зіхаценне святла не толькі ўпрыгожыў святыню, але надаў ёй новую эмацыянальную атмасферу ў інтэр’еры.
13 красавіка 2024 года ў нашай святыні адбылася значная культурная падзея. Наш зямляк, вядомы мастак Вячаслаў Шамшур, у прысутнасці шматлікіх гасцей урачыста перадаў у дар парафіі чатырнаццаць сваіх работ, якія, у асноўным, прысвечаны яго малой радзіме —Міёршчыне.
15 жніўня 2023 года наша парафія адзначыла парафіяльнае свята — урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Ганаровым госцем адпусту стаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, які ўзначаліў канцэлебраваную святую Імшу а 18-ай гадзіне і ўдзяліў сакрамант канфірмацыі.
2 красавіка 2023 года, у Пальмовую нядзелю, пасля святой Імшы а 12-ай гадзіне ў нашай парафіі адбылася важная рэлігійная і гістарычная падзея. Канцлер Курыі Віцебскай дыяцэзіі ксёндз канонік Віктар Місевіч, у прысутнасці шматлікіх вернікаў, асвяціў фігуру апостала Мацея, якая напярэдадні была ўстаноўлена ў нашай святыні.
10 лістапада 2022 года ў нашай парафіі прайшла сустрэча святароў і кансэкраваных асоб, якія працуюць на тэрыторыі Віцебскай дыяцэзіі. Такія спатканні праходзяць рэгулярна ў розных парафіях і накіраваныя на ўмацаванне малітоўнай еднасці і рэлігійнае  ўзрастанне  духавенства і кансэкраваных асоб.
З 9 па 12 кастрычніка 2022 года ў нашай парафіі айцы рэдэмптарысты правядуць аднаўленне Святых Місій пад дэвізам "Езус Хрыстус той самы ўчора, і сёння, і навекі!"
10 верасня 2022 года ў Мёрскім дэканаце адбылася знамянальная гістарычная падзея. Дзякуючы Божаму Провіду, праз дамоўленасць паміж суседнімі парафіямі, абраз Маці Божай Друйскай, які 80 гадоў знаходзіўся ў парафіі Маці Божай Шкаплернай у Ідолце, быў перададзены парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі.
25 чэрвеня 2022 а 14-ай гадзіне ў нашай святыні ў рамках рэспубліканскага фестывалю акадэмічнай арганнай музыкі “Ars Magna Organi” (Вялікае мастацтва аргана) адбыўся канцэрт. Сваім майстэрствам ігры на аргане перад слухачамі падзялілася мінчанка Лізавета Марозава.
30 красавіка 2022 года ля мемарыяльнай дошкі ў гонар воінаў-землякоў, якія ваявалі ў складзе арміі У.Андэрса і ў іншых баявых злучэннях на Заходнім фронце, была ўстаноўлена памятная шыльда, у якой змешчана капсула з зямлёй з Монтэ-Касіна.
16 кастрычніка 2021 года а 10-ай гадзіне адбылося асвячэнне прыдарожнага крыжа на павароце да вёскі Пціцкія. Шасціметровы крыж, які цяпер узвышаецца на ўзгорку, з'явіўся дзякуючы сям'і Дарожка. Падчас асвячэння пробашч парафіі ксёндз Андрэй Кулік адзначыў, што крыж з'яўлецца сведчаннем нашай веры...
З 3 па 10 кастрычніка 2021 года ў нашай парафіі адбыліся святыя Місіі, якія правялі айцы-рэдэмптарысты Віктар Бохан і Эдвард Пяцельчыц.  Распачаліся Місіі ў нядзелю 3 кастрычніка на святой Імшы а 10-ай гадзіне, калі адбылася сімвалічная перадача ўлады ў парафіі айцам-рэдэмптарыстам.
30 красавіка мы ўзгадваем гадавіну смерці ксяндза Яна Грабоўскага, які амаль 28 гадоў служыў у Мёрскай парафіі. Яго душпастырская дзейнасць выпала на час ваяўнічага атэізму. Людзям забаранялі адкрыта вызнаваць веру, прымаць святыя сакраманты. Аднак, дзякуючы самаахвярнай працы святара на карысць Богу і людзям,  была захавана каталіцкая супольнасць і святыня.
16 кастрычніка 2020 года а 12 гадзіне ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ўшанавалі памяць беларусаў, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны служылі ў 2 Польскім Корпусе.
16 ліпеня 2020 года ў Міёры прыбыла польская дэлегацыя на чале з дарадцам пасла Аркадзіўшам Клэмбэкам, каб ушанаваць памяць загінуўшых падчас польска-савецкай вайны 1920 года. 
У канцы чэрвеня 2020 года ў выдавецтве "Капітал Прынт" выйшла кніга мясцовага краязнаўцы Вітольда Антонавіча Ермалёнка "Святыня над возерам". Духоўна-асветніцкае выданне распавядае пра гісторыю Міёрскага рыма-каталіцкага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ад старажытнасці да сучаснасці.
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by