Доўга выношваў ён мару зрабіць і ўсталяваць крыж на павароце да сваёй роднай вёскі. Прадумваў эскізы, рыхтаваў неабходныя матэрыялы. Чалавек творчы і працавіты, ён хацеў зрабіць усё сам, але аднаму не ўсё пад сілу, таму на дапамогу прыйшлі сын, зяць, брат. Пачэсная справа яшчэ больш згуртавала сям'ю. Крыж дастаўлялі і ўсталёўвалі ўсе разам. Шасціметровы металічны крыж цяпер велічна ўзвышаецца на ўзгорку.