WYSIWYG Web Builder
Набажэнства падзякі за пражыты год
У апошні дзень каляндарнага года ў касцёлах традыцыйна цэлебруецца набажэнства падзякі. У нашай святыні гэтае адмысловае малітоўнае чуванне распачалося а 17-ай гадзіне з выстаўлення Найсвяцейшага Сакраманту.
Віншуем з Юбілеем
31 снежня дыякан Антон Тышко адзначае сваё дваццаціпяцігоддзе. Шчыра віншуем яго з Юбілеем і выказваем свае найлепшыя пажаданні.
Калядная сустрэча
Актава Божага Нараджэння — гэта перыяд, калі мы радасна абвяшчаем навіну аб нараджэнні Збаўцы, ладзім святочныя сустрэчы, конкурсы, забавы. Важна, каб гэты час не прайшоў марна. 30 снежня адбылася калядная сустрэча для дзяцей, якія другі год рыхтуюцца да споведзі.
Сустрэча для міністрантаў
27 снежня ў катэхетычнай зале прайшла сустрэча для міністрантаў, госцем якой стаў семінарыст Ян Каськевіч. Падчас канікул звычайна заняткі для міністрантаў не праводзяцца, аднак хлопцы прыйшлі на спатканне, каб пазнаёміцца з асаблівасцямі навучання ў семінарыі з вуснаў яе студэнта.
У Удзеле дзейнічае жывая батлейка
З 25 да 28 снежня ў Удзеле (Глыбоцкі дэканат) дзейнічае жывая батлейка — месца, створанае для спакойнага, па-сапраўднаму цёплага сямейнага свята. На працягу чатырох дзён з 10 раніцы да 8 вечара ўсе жадаючыя могуць акунуцца ў атмасферу, якая вяртае нас да нараджэння Езуса Хрыста.
У свята Божага Нараджэння дзеці атрымалі падарункі
25 снежня ва ўрачыстаць Нараджэння Пана пасля святой Імшы а 13-ай гадзіне дзеці, якія хадзілі на Рараты, міністранты і ўдзельнікі дзіцячага хору атрымалі салодкія падарункі ад парафіі з рук дыякана Антона Тышко і семінарыста Яна Каськевіча.
Пастэрка святая Імша ў вігілію Божага Нараджэння
24 снежня ў вігілію Божага Нараджэння а 22-ой гадзіне адбылася ўрачыстая святая Імша — Пастэрка. Назва яе паходзіць ад лацінскага слова pastor (пастух), бо першымі людзьмі, якім анёлы абвясцілі цудоўную навіну пра нараджэнне Хрыста, былі бэтлеемскія пастухі, якія пасвілі непадалёк свой статак.
Са святам Божага Нараджэння
Дэкан Мёрскі ксёндз Андрэй Кулік і святары Міёрскага дэканату складаюць свае віншаванні са святам Нараджэння Пана і жадаюць Божага бласлаўлення і шматлікіх ласк у надыходзячым Новым годзе.
Святая ноч сыходзіць на зямлю...
Прапануем вашай увазе калектыўнае віншаванне са святам Божага Нараджэння ад мёрскіх парафіянаў. У праекце прынялі ўдзел больш за пяцьдзясят чалавек: дзеці, моладзь, сем'і. Дзякуй усім, хто далучыўся да сумеснай працы.
24.12.2025
Віншаванне на Божае Нараджэнне біскупа Алега Буткевіча
Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч кіруе сваё відэавіншаванне са святам Божага Нараджэння.
Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на свята Святой Сям’і 2025 года
Сёлета свята Святой Сям’і прыпадае на нядзелю 28 снежня. Па традыцыі, каталіцкія біскупы Беларусі кіруюць у гэты дзень адпаведнае Паведамленне духавенству, кансэкраваным асобам, вернікам і ўсім людзям добрай волі.
Праграма фестывалю каляднай песні “Зорка Бэтлеема”
3 студзеня 2026 года ў Мёрах пройдзе фестываль каляднай песні “Зорка Бэтлеема".  Конкурс праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях: малодшая (да 8 гадоў), сярэдняя (9-12 гадоў) і старэйшая (13-17 гадоў) па намінацыях: сола, гурт, інструментальная творчасць.
Божае Нараджэнне: гісторыя, традыцыі святкавання і сімвалы вігілійнага вечара
Няспынна бяжыць час. Ужо праз пару дзён з першай зоркай у небе сем’і збяруцца за сталом, каб Вігілійнай вячэрай распачаць святкаванне Нараджэння нашага Збаўцы. Вядома, галоўнае месца ў гэтым святым часе займае вігілійная святая Імша – "Пастэрка", якая звычайна цэлебруецца позна ўвечары 24 снежня.
Добрая споведзь — гэта падрыхтаваная споведзь
Адвэнт — гэта час прыняць Пана, які прыходзіць на сустрэчу з намі. Гэты перыяд неабходны для таго, каб адкрыць сэрца на прагу быць побач з Богам. Аднак не зусім зразумела, як гэта зрабіць? Спосаб вельмі просты – заплануем час на добрую споведзь і адпаведна да яе падрыхтуемся.
Падтрымалі цэнтр "Светач"
У нядзелю 14 снежня нашы парафіяне мелі магчымасць падтрымаць цэнтр дапамогі залежным "Светач", які размяшчаецца ў Бягомлі. Кіраўнік праекта Генадзь Бервячонак падзяліўся ўласным досведам і расказаў пра асаблівасці дзейнасці Цэнтра.
14 снежня – III Нядзеля Адвэнту, Нядзеля радасці
ІІІ Нядзеля Адвэнту ў Касцёле называецца Нядзеляй „Gaudete”, ці Нядзеляй радасці. Часам яе называюць таксама “Ружовай нядзеляй”, бо гэта адзін з двух дзён у годзе, калі святар можа цэлебраваць літургію ў адзенні ружовага колеру.
Беззаганнае Зачацце Найсвяцейшай Панны Марыі
8 снежня Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень, калі праслаўляем таямніцу Беззаганнага Зачацця Багародзіцы, якая Божаю ласкаю была захавана ад першароднага граху, кожны католік мае абавязак прыняць удзел у святой Імшы.
Падрыхтуйце дарогу Пану
Распачынаючы другі тыдзень Адвэнту, кіруем свой позірк на Яна Хрысціцеля. Будучы прадвеснікам публічнага служэння Езуса Хрыста, прарок заклікаў да пакаяння і навяртання, бо час прыйсця Збаўцы блізка. Сёння ён нам таксама нагадвае, што часу падрыхтоўкі да Божага Нараджэння застаецца ўсё менш.
Святы Мікалай, біскуп
6 снежня ў Касцёле адзначаецца ўспамін святога Мікалая, біскупа — калісьці аднаго з самых папулярных хрысціянскіх святых, пра якога ў наш час найчасцей узгадваюць толькі з нагоды салодкіх падарункаў дзецям.
Рараты — падзяка Панне Марыі за яе «так»
Перажываем Адвэнт, неад'емнай часткай якога з'яўляюцца Рараты — адмысловыя святыя Імшы на ўшанаванне Найсвяцейшай Панны Марыі. Назва «Рараты» бярэ свой пачатак ад лацінскай песні «Rorate coeli desuper» («Дайце, нябёсы, росы з вышыняў»), якая спяваецца ў перыяд Адвэнту.
Асвячэнне аплаткаў на вігілійны стол
У першую нядзелю Адвэнту, якая распачынае перыяд чування, малітвы і перамены жыцця ў чаканні другога прыйсця Збаўцы Нашага Езуса Хрыста, пробашч парафіі ксёндз Андрэй Кулік асвяціў аплаткі, якімі мы будзем дзяліцца падчас вігілійнай вячэры.
Першы пакліканы
30 лістапада ў літургіі Касцёла ўспамінаем святога апостала Андрэя  – чалавека веры і надзеі, які нават праз сваю смерць прывёў да Хрыста вялікую колькасць людзей. Св. Андрэй з’яўляецца апекуном рыбакоў, плыўцоў, добрага сужэнства і дзяцей.
Літургічны год
Першай нядзеляй Адвэнту распачынаецца новы літургічны год – касцёльны гадавы цыкл, на працягу якога ў святых успамінах ва ўстаноўленыя дні ўшаноўваецца збаўчая справа Хрыста. Парадак і склад літургічнага году фарміраваўся стагоддзямі пад уплывам шматлікіх фактараў. Перад усім, гэта гісторыя збаўлення і гісторыя Касцёла.
Адкрыць сэрца Пану
30 лістапада ў Касцёле распачынаецца Адвэнт — час радаснага чакання на прыйсце Божага Сына. Гэта час духоўнай падрыхтоўкі, чакання і надзеі. Менавіта гэты перыяд распачынае ў Касцёле новы літургічны год.
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by