WYSIWYG Web Builder
У свята Божага Нараджэння дзеці атрымалі падарункі
25 снежня ва ўрачыстаць Нараджэння Пана пасля святой Імшы а 13-ай гадзіне дзеці, якія хадзілі на Рараты, міністранты і ўдзельнікі дзіцячага хору атрымалі салодкія падарункі ад парафіі з рук дыякана Антона Тышко і семінарыста Яна Каськевіча.
На Рараты ў гэтым годзе прыходзіла каля 40 дзяцей. Яны імкнуліся выконваць заданні Адвэнт календара, які атрымалі на пачатку літургічнага перыяду. Свае добрыя справы і ўчынкі дзеці запісвалі на адмысловых прыгожа аздобленых зорачках і прыносілі іх на Рараты. Гэтыя зорачкі сталі цудоўным дапаўненнем у аздабленні імправізаваных ясляў, бо з'яўляюцца своеасаблівым падарункам і выразам дзіцячай любові да Пана Бога.
Пробашч парафіі ксёндз Андрэй Кулік неаднаразова падкрэсліваў, што мы прыходзім у касцёл не дзеля падарункаў, а каб пачуць Слова Божае, прыступіць да стала Пана і ўмацавацца духоўна, таму падарункі не павінны быць стымулам для дзяцей, але маленькім сюрпрызам з нагоды свята Божага Нараджэння. Дзякуй бацькам, якія разумеюць гэта і прывіваюць сваім дзецям сапраўдныя маральныя і духоўныя каштоўнасці, з'яўляюцца для іх прыкладам шчырай веры і любові.

Жанна Закрэўская

25.12.2025
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by