WYSIWYG Web Builder
У Лужках ушанавалі святога Міхала Арханёла

29 верасня, у свята святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала, парафія ў Лужках адзначыла адпустовую ўрачыстасць. Нябесным апекуном парафіі з'яўляецца святы Міхал Арханёл. На супольную малітву сабраліся не толькі мясцовыя вернікі, але і шматлікія госці. Узначаліў урачыстую Эўхарыстыю новапрэзбітар ксёндз Антоній Тышко.
Атрымалі выключную місію ад Бога

29 верасня ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца свята святых Арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала.  Мы часта забываемся пра апекуноў, дадзеных нам Богам. Часам, можа, яны больш атаясамліваюцца з міфічнымі істотамі, чым з рэальнымі. І хоць шмат разоў сустракаюцца ў Бібліі, мы, хутчэй, ставімся да іх як да персанажаў, да якіх звяртаюцца дзеці – чаму іх і вучым, – чым самі просім іх аб дапамозе.
Пытанні пра ружанец
Якія асацыяцыі ў нас узнікаюць, калі чуем слова “Ружанец”? Ці ахвотна молімся Ружанцам? Ці застаёмся на адарацыю ў кастрычніку? Як “раскусіць” Ружанец – малітву, якой прысвечаны цэлы месяц літургічнага года?
ККББ выдала Інструкцыю аб пастаяннай паслузе лектараў і акалітаў у Беларусі ў дыяцэзіях Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі
Інструкцыя пра пастаянную паслугу лектараў і акалітаў у дыяцэзіях Рымска-каталіцкага Касцёла на Беларусі, была зацверджана на 98-м Пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў Гродне 18 верасня 2026 года.
23 верасня Касцёл успамінае святога Піо з П’етрэльчыны

Айцец Піо з П’етрэльчыны вядомы тым, што меў стыгматы — раны, як у Езуса Хрыста, з-за якіх адчуваў пастаянны боль. З-за накладзеных на яго абмежаванняў падрэ Піо прысвяціў сябе паглыбленаму духоўнаму жыццю. Ён вядомы таксама як містык і заснавальнік Дома палёгкі ў цярпенні.
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by