Любоў не заканчваецца развітаннем: анлайн-ініцыятыва айцоў марыянаў у Беларусі
Распачалася актава Усіх Святых. У гэты час з 1 па 8 лістапада католікі могуць атрымаць поўны адпуст за наведванне могілак і малітву ў інтэнцыях памерлых. Калі ў дзень наведвання няма магчымасці прыняць святую Камунію, гэта можна зрабіць у іншы дзень.
Марыяне працягваюць гэтае служэнне, запрашаючы ўсіх вернікаў да малітвы, міласэрнасці і надзеі на вечнае жыццё.

З гэтай нагоды айцы марыяне падрыхтавалі спецыяльную малітоўную анлайн-ініцыятыву «Чысты чысцец».

Кожны жадаючы можа далучыцца да яе па спасылцы ТУТ>>>

Пры ўваходзе на старонку прапануецца:

атрымаць святога, які будзе духоўным спадарожнікам у малітве за памерлых,

прыняць адмысловую інтэнцыю за памерлых, да якой можна дадаць імёны блізкіх памерлых,

выбраць блізкую кожнаму форму малітвы, без лічыльнікаў і абавязковых адзнак (можна выбраць са спісу прапанаваных малітваў ці сваю форму малітвы: Ружанец, Вяночак да Божай Міласэрнасці, удзел у святой Імшы або малітву сваімі словамі).

Ніжэй можна знайсці «духоўныя падказкі»: «Пяць шляхоў дапамогі памерлым» і «Каб малітва была свядомай» — адказы на найбольш частыя пытанні.

Айцы марыяне запрашаюць усіх жадаючых да ўдзелу ў гэтай малітоўнай ініцыятыве дапамогі душам у чыстцы.

Catholic.by
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by