WYSIWYG Web Builder
Урачыстасці ў Росіцы
31 ліпеня і 1 жніўня ў Росіцы прайшлі ўрачыстасці на ўшанаванне бласлаўлёных айцоў марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. У чарговы раз вернікі з розных куточкаў Беларусі сабраліся разам, каб праз прыклад самаахвярнага служэнне росіцкіх пакутнікаў і іх нябеснае заступніцтва, паглыбіць сваю веру і ўзмацніцца духоўна.
Пілігрымка "Друя-Росіца"
Хутка адбудуцца жнівеньскія ўрачыстасці ў Росіцы – месцы мучаніцкай смерці бласлаўлёных айцоў марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. У духоўны шлях да росіцкага санктуарыя сёлета вырушылі дзве пілігрымкі з Полацка і Друі. Шлях друйскай пілігрымкі, як заўсёды, ляжаў праз Мёры.
Біскуп Алег Буткевіч запрашае на ўрачыстасці ў Браслаў
Дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Браслаўскай ужо традыцыйна рыхтуецца да штогадовых адпустовых урачыстасцяў, якія адбудуцца 21–22 жніўня 2026 года. Сёлетні духоўны фэст аб’яднаны дэвізам: «Трываць з Марыяй – Славіць Бога – Будаваць Супакой».
Летнік для скаўтак прайшоў у Ідолце
З 19 па 26 ліпеня ў Ідолце дзейнічаў летнік для скаўтак звязу святой Монікі з Полацка. Ён стаў кульмінацый усіх сустрэч, што адбываліся на працягу года ў скаўтцкіх адзінках і быў накіраваны на замацаванне і дэманстрацыю навыкаў, якімі авалодалі дзяўчаты.
Асвячэнне транспарту ў гонар святога Крыштафа
26 ліпеня пасля кожнай святой Імшы ў нашай парафіі праходзіў абрад бласлаўлення кіроўцаў і асвячэння аўтамабіляў, матацыклаў, веласіпедаў і іншага транспарту ў гонар святога Крыштафа, успамі якога Каталіцкі Касцёл адзначае 25 ліпеня.
Святы Крыштаф, апякун кіроўцаў
25 ліпеня Касцёл адзначае ўспамін святога Крыштафа, які з’яўляецца апекуном кіроўцаў. У гэты дзень або ў бліжэйшую нядзелю ў каталіцкіх святынях адбываецца благаслаўленне вадзіцеляў і транспартных сродкаў.
Друя — месца спаткання гісторыі і мастацтва
Пад такой назвай пры парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі з 2 па 9 жніўня пройдзе чарговы пленэр, які сёлета плануецца правесці ў новым фармаце. Традыцыйны мастацкі пленэр будзе дапоўнены літаратурнымі і гісторыка-краязнаўчымі праектамі.
У Ідолце ўшанавалі Маці Божую Шкаплерную
16 ліпеня ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль, якую традыцыйна называюць таксама Маці Божай Шкаплернай, у Ідолце адбылася парафіяльная ўрачыстасць.  Адпустовую святую Імшу ўзначаліў дэкан Міёрскі ксёндз Андрэй Кулік.
Арганізоўваюцца дзве пешыя пілігрымкі да росіцкіх мучанікаў: з Полацка і з Друі
У канцы ліпеня адкрываецца магчымасць прайсці духоўны шлях да святыні ў Росіцы – месца мучаніцкай смерці благаслаўлёных айцоў-марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. У гэтым годзе арганізуюцца дзве пешыя пілігрымкі: з Полацка і з Друі. Кожны можа выбраць маршрут паводле сіл і магчымасцяў.
775 гадоў з дня аб'яўлення Панны Марыі на гары Кармэль
16 ліпеня ў Каталіцкім Касцёле адзначаем успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль, якую традыцыйна называюць таксама Маці Божай Шкаплернай. Гісторыя свята сягае ў 1251 год, калі на гары Кармэль у Палестыне генералу ордэна кармэлітаў Сымону Стоку аб'явілася Маці Божая.
Росіца запрашае: урачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў марыянаў
Айцы марыяне запрашаюць вернікаў на штогадовыя ўрачыстасці ў Росіцы, якія адбудуцца 31 ліпеня – 1 жніўня. Гэта асаблівы час, калі мы разам успамінаем подзвіг веры благаслаўлёных мучанікаў – айцоў марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, якія разам з вернікамі прынялі мучаніцкую смерць падчас Другой сусветнай вайны.
У Ёдах адзначылі парафіяльную ўрачыстасць
11 ліпеня ў Ёдах адбылася адпустовая ўрачыстасць з нагоды ўспаміну Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль. На супольную малітву ў невялічкай але вельмі прыгожай і ўтульнай капліцы Маці Божай Шкаплернай сабраліся шматлікія парафіяне і госці свята.
Урачыстасці ў Будславе
Будслаўскі фэст распачаўся 3 ліпеня а 18-ай гадзіне святой Імшой для пілігрымаў, якую цэлебраваў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а завяршыўся 4 ліпеня прысвячэннем Мінска-Магілёўскай мітраполіі, якая тэрытарыяльна ахоплівае ўсю Беларусь, Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста.
Будслаў вітаў пілігрымаў
3 і 4 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай прайшлі ўрачыстасці пад дэвізам: ««Богу хвала — Марыі давер — Касцёлу вернасць». Сёлета ў Будслаў прыбыло 2680 пілігрымаў, каб даць сваё сведчанне веры і праславіць Маці Божую.
У Будславе прэзентуюць першы агульнабеларускі афіцыйны каталіцкі спеўнік «Божа, мы Цябе ўслаўляем»
Падчас урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе — Духоўным цэнтры Каталіцкага Касцёла ў Беларусі — 4 ліпеня ў 9.45 адбудзецца прэзентацыя першага агульнабеларускага афіцыйнага каталіцкага спеўніка «Божа, мы Цябе ўслаўляем», падрыхтаванага Секцыяй касцёльнай музыкі Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.
Як быць католікам сярод насмешак і абыякавасці
Быць католікам сёння не заўсёды лёгка. Асабліва маладому чалавеку. У школе, ва ўніверсітэце, на працы, у кампаніі сяброў можна сутыкнуцца з насмешкамі, абыякавасцю або неразуменнем. Хтосьці можа сказаць: “Ты яшчэ ходзіш у касцёл?”, “Навошта табе гэта?”, “Бог – гэта для старых”, “Жыві як усе”. Іншыя не будуць смяяцца адкрыта, але проста пакажуць, што ім усё роўна: вера, малітва, нядзельная Імша, споведзь, Божыя запаведзі – нібыта ўсё гэта не мае значэння.
Урачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла
29 чэрвеня Касцёл святкуе ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла. Прыняўшы заклік абвяшчаць Евангелле ўсяму свету, яны прыклалі шмат намаганняў, каб данесці да як мага большай колькасці людзей праўду аб Уваскрослым і Жывым Хрысце. Сам апостал Павел сведчыць: “Пан стаў пры мне і ўмацаваў мяне, каб праз мяне здзейснілася прапаведаванне і каб пачулі ўсе язычнікі…” (2 Цім 4, 17). Разам з тым святыя Пётр і Павел былі людзьмі з рознымі жыццёвымі гісторыямі.
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by