WYSIWYG Web Builder
Арганізоўваюцца дзве пешыя пілігрымкі да росіцкіх мучанікаў: з Полацка і з Друі
У канцы ліпеня адкрываецца магчымасць прайсці духоўны шлях да святыні ў Росіцы – месца мучаніцкай смерці благаслаўлёных айцоў-марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча. У гэтым годзе арганізуюцца дзве пешыя пілігрымкі: з Полацка і з Друі. Кожны можа выбраць маршрут паводле сіл і магчымасцяў.
ПОЛАЦК – РОСІЦА (28-31 ліпеня): з сабой мець абавязкова спальнік і карымат. Запіс да 26 ліпеня па тэл: +375 29 713-02-33 (айцец Аляксандр Жарнасек МІС).
ДРУЯ – РОСІЦА (29-31 ліпеня): +375 29 984-86-68 — айцец Канстанцін Анашка МІС. Рэгістрацыя па спасылцы >>
Навошта ісці ў Росіцу?

Росіца – гэта не толькі памежны пункт на карце. Гэта месца, дзе кроў мучанікаў стала насеннем хрысціянскай веры. Пешая пілігрымка да гэтай святыні – гэта магчымасць духоўна падрыхтаваць сэрца да сустрэчы з Богам праз подзвіг бласлаўлёных святароў.

Выбірайце свой маршрут і рэгіструйцеся! Няхай гэтая дарога стане для вас часам цішыні, малітвы і ўнутранага абнаўлення.

Catholicnews.by
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by