Многія пілігрымкі мелі не толькі свой адмысловы колер: францішканская — карычневы, сэрцанская — чырвоны, марыянская — блакітны, сальватарыянская — жоўты і інш., але і сваю духоўную адметнасць. Кожны, хто жадаў прыйсці да Маці Божай у складзе пілігрымкі, мог знайсці для сябе найбольш прыдатны варыянт.
Удзельнікамі пілігрымак сталі не толькі беларусы, але і вернікі якія паходзяць з Эквадора, Парагвая, Гандураса, Індыі, Расіі, Польшчы, Венгрыі і іншых краін. Сабрала разам іх Маці Божая. Радасць сустрэчы з ёй панавала на кожным твары. Менавіта ўсмешка і шчырая радасць з'яўляецца візітоўкай не толькі Будслаўскага фэсту, але і кожнага пілігрыма.