Росіца – гэта не проста вёска на поўначы Беларусі, ля самай мяжы з Латвіяй. Гэта месца, дзе гісторыя пераплятаецца з вечнасцю, дзе кроў мучанікаў стала насеннем хрысціянскай веры.
Праграма ўрачыстасцяў
31 ліпеня, пятніца
18.00 – святая Імша для пілігрымаў;
19.00 – вячэра для пілігрымаў;
20.00 – Акафіст росіцкім мучанікам;
21.00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту, Святы Ружанец;
22.00 – канферэнцыя;
22.30 – малітва праслаўлення.
1 жніўня, субота
00.00 – урачыстая святая Імша;
02.00 – працэсія на пляц мучаніцтва і адарацыя Крыжа;
03.00 – росіцкі Крыжовы шлях;
07.30 – Літургія ўсходняга абраду;
08.30 – сняданак;
10.00 – святая Імша на заканчэнне ўрачыстасці.
12.00 – абед.