Падчас урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе — Духоўным цэнтры Каталіцкага Касцёла ў Беларусі — 4 ліпеня ў 9.45 адбудзецца прэзентацыя першага агульнабеларускага афіцыйнага каталіцкага спеўніка «Божа, мы Цябе ўслаўляем», падрыхтаванага Секцыяй касцёльнай музыкі Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі.