У гэтым годзе ў пілігрымцы "Друя-Росіца" бяруць удзел не толькі вернікі з розных куточкаў Беларусі, але таксама сястра Аўгустына ОР і яшчэ пяць вернікаў з Калінінграда, якія прыехалі каб здзейсніць сваё духоўнае падарожжа. Вядома, што пілігрымка — гэта рызыка, бо ніколі не ведаеш, што будзе, як будзе… Пілігрымка — гэта адкрыццё на іншага чалавека. На таго, які ідзе побач. На таго, які толькі што даў табе бутэльку з вадой. На таго, які ўсміхнуўся табе або не. Таго, які табе сімпатычны, і таго, які цябе па нейкай прычыне раздражняе.
Пілігрымка — гэта не проста шлях, гэта сведчанне веры ў Пана Бога і прыклад любові да бліжняга. Гэта таксама магчымасць перамяніць сябе, выйсці з "зоны камфорту", каб несці Хрыста тым, хто Яго патрабуе.