WYSIWYG Web Builder
Знак крыжа: самая кароткая малітва да Святой Тройцы
Кожны з нас робіць знак крыжа мноства разоў на дзень, але ці задумваемся мы пра глыбокі сэнс гэтага жэсту? Чаму мы дакранаемся да галавы, сэрца і плячэй? Чаму перад уваходам у святыню трэба перахрысціцца святой вадой? Давайце разбярэмся.
Найсвяцейшая Тройца — прыклад дасканалай супольнасці
31 мая Каталіцкі Касцёл святкуе ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Праўда пра Бога Адзінага ў Тройцы — адна з найбольшых таямніцаў хрысціянства, якую нельга спасцігнуць да канца. Да яе можна толькі наблізіцца, і гэтаму спрыяюць шматлікія спробы яе апісання — найчасцей з дапамогаю метафараў і інтуіцыі.
Чэрвень – месяц, прысвечаны Сэрцу Езуса
У чэрвені Каталіцкі Касцёл асаблівым чынам ушаноўвае Найсвяцейшае Сэрца Езуса. Гэта традыцыя мае багатую гісторыю. Прысвяціць месяц чэрвень Сэрцу Езуса першай прапанавала выхаванка пансіёна пры адным з парыжскіх кляштараў Анэля дэ Сэнт-Круа.
Свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара, дапаўняе цыкл урачыстасцяў у гонар Збаўцы
Сёлета гэтае свята, якое адзначаецца пасля заканчэння Велікоднага перыяду і непасрэдна звязанае з Пасхальнай таямніцай Хрыста, прыпадае на 28 мая. Свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара, было ўстаноўлена ў паўсюдным Касцёле папам Бэнэдыктам XVI.
«Magnifica humanitas»: выйшла першая энцыкліка Папы Льва XIV
25 мая была апублікаваная першая энцыкліка Льва XIV. Дакумент пад назвай «Magnifica humanitas» (можна перакласці як «Цудоўнае» ці «Велічнае чалавецтва»), падпісаны 15 мая бягучага года ў 135-ю гадавіну публікацыі «Rerum novarum» Льва XIII, прысвечаны сацыяльнаму вучэнню Касцёла ў эпоху лічбавых тэхналогій.
Урачыстасць Першай Камуніі
У нядзелю 24 мая наша парафіяльная супольнасць перажывала цудоўную ўрачыстасць: 19 маленькіх вернікаў упершыню прыступілі да Эўхарыстычнага стала і прынялі да сваіх сэрцаў Цела Хрыста. Першая Камунія заўсёды важная, радасная і запамінальная падзея ў жыцці дзіцяці, яго сям’і і ўсёй парафіі.
Як зрабіць Белы тыдзень незабыўным і духоўна карысным?
Белы тыдзень пасля Першай Камуніі — гэта час, калі Пан Езус хоча асабліва блізка сустракацца з вашым дзіцяці і з вамі. Вось парады для бацькоў, як зрабіць Белы тыдзень незабыўным і духоўна карысным.
Паддацца дзеянню Святога Духа
24 мая Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Спаслання Святога Духа, якую мы штогод святкуем праз пяцьдзясят дзён пасля Вялікадня. Гэта ўрачыстасць з’яўляецца таксама днём нараджэння Касцёла – святой супольнасці, дзе мы ўсе “народжаныя” для вечнага жыцця.
«Бог адзін — дык ці ўсё адно, куды хадзіць?» Каталіцкі погляд
У сучасным свеце каталіцкія вернікі сустракаюцца з вялікай колькасцю выклікаў. Да іх належаць не ў апошнюю чаргу тыя, якія непасрэдна пагражаюць збаўленню: рэлігійны індыферэнтызм, памылковае разуменне экуменізму і недаацэньванне каштоўнасці святой каталіцкай веры, якую перадалі нам апосталы і якую верна захоўвае Настаўніцкі Інстытут Касцёла. Ксёндз доктар Яўген Вінтоў тлумачыць, якой павінна быць пазіцыя каталіцкага верніка.
Пахаванне па-каталіцку: што неабходна ведаць?
Як бы балюча ні было, але заўсёды прыходзіць час развітвацца з роднымі і блізкімі, якія адыходзяць у вечнасць. Гэтую праўду хрысціяне ўспрымаюць лягчэй за іншых, бо ведаюць, што яшчэ абавязкова сустрэнуцца ў Небе. Каб пахаванне мела духоўны плён і не супярэчыла вучэнню Касцёла, варта памятаць пра пэўныя моманты.
Новы мабільны дадатак «Ласка» — штодзённая іскрынка Божай ласкі ў вашай кішэні
У нашым свеце, дзе так цяжка знайсці час для духоўнага ўзрастання, новы мабільны дадатак «Ласка» паклікана стаць пуцяводнай зоркай для ўсіх, хто шукае штодзённага суцяшэння і глыбокага роздуму над Божым словам. Запуск праграмы — 15 мая, калі былі апублікаваныя першыя разважанні.
Святы Андрэй Баболя, святар і мучанік
16 мая Каталіцкі Касцёл узгадвае святога Андрэя Баболю – святара і мучаніка, у чыім жыцці яркім святлом заззяла “каталіцкая вера, сіла якой, падмацаваная Божаю ласкаю, з цягам гадоў вырасла настолькі, што стала яго характэрнаю рысаю і нопоўніла яго мужнасцю аж да мучаніцкай смерці” (Пій ХІІ, Invictiathletae  Christi).
Навэнна да Духа Святога
15 мая распачынаем Навэнну, або дзевяцідзённае набажэнства да Духа Святога, якое бярэ свой пачатак у малітоўным чаканні Апосталамі спаслання абяцанага Езусам Суцяшыцеля (пар. Дз 2, 1–4). Пасля ўнебаўшэсця Пана Апосталы вярнуліся ў Ерузалем і на працягу дзевяці дзён сумесна трывалі ў малітве разам з Марыяй, жанчынамі і вучнямі Пана (пар. Дз 1, 12–14).
Урачыстасць Унебаўшэсця Пана
14 мая Касцёл адзначае ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана. Хрыстус пасля свайго ўваскрасення неаднаразова аб’яўляўся вучням, а на саракавы дзень на іх вачах узнёсся на неба з Аліўнай гары. Выраз «Унебаўшэсце Пана» паходзіць з апісання гэтага факту св. Лукой у Дзеях Апосталаў (пар. Дз 1, 9–11).
7 пасланняў Маці Божай Фацімскай, якіх свет патрабуе менавіта цяпер
13 мая — цудоўны ўспамін Маці Божай Фацімскай. Яна — наша магутная заступніца і ўзор дасканаласці, асабліва ў часы, калі ў культуры дамінуюць цялесныя грахі і грахі супраць чалавечнасці.
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by