Як бы балюча ні было, але заўсёды прыходзіць час развітвацца з роднымі і блізкімі, якія адыходзяць у вечнасць. Гэтую праўду хрысціяне ўспрымаюць лягчэй за іншых, бо ведаюць, што яшчэ абавязкова сустрэнуцца ў Небе. Каб пахаванне мела духоўны плён і не супярэчыла вучэнню Касцёла, варта памятаць пра пэўныя моманты.