WYSIWYG Web Builder
Ксёндз Антоній Тышко цэлебраваў прыміцыйную Імшу ў Міёрах
10 мая новапрэзбітэр ксёндз Антоній Тышко ўпершыню адправіў святую Імшу ў нашай святыні. На ўрачыстую Эўхарыстыю сабраліся шматлікія парафіяне і госці, каб разам памаліцца за новапасвечанага святара і атрымаць яго прыміцыйнае бласлаўленне.
Ларэтанская літанія молімся асэнсавана
У маі мы асаблівым чынам молімся да Маці Божай Ларэтанскай літаніяй. Яе заклікі добра знаёмыя нам з дзяцінства. Толькі, на жаль, часта не ўсе з іх мы добра разумеем, і гэта можа перашкаджаць нам у засяроджанай малітве. Прапануем паразважаць над некаторымі заклікамі Ларэтанскай літаніі, каб адкрыць для сябе іх глыбокі сэнс.
Першая Камунія. Зробім яе свядома
Набліжаецца час Першай Камуніі. Бацькі часта сутыкаюцца з тым, што падрыхтоўка да яе ператвараецца ў гонку за сукенкамі, фотасесіямі і спісам гасцей. У гэтым артыкуле паспрабуем вярнуць галоўнае — сустрэчу з Езусам.
Памяці святара
9 мая мы ўзгадваем чарговую гадавіну адыходу ў вечнасць святой памяці ксяндза каноніка Уладаса Пятрайціса, шматгадовага пробашча нашай парафіі. Ён запомніўся многім як чалавек адкрыты, шчыры, з невычарпальнай энергія і аптымізмам. 
Ларэтанская літанія: гістарычны экскурс
З надыходам месяца мая каталіцкія вернікі ў Беларусі збіраюцца на маёвыя набажэнствы. Прычым не толькі ў касцёлах, але і каля прыдарожных крыжоў і каплічак, у сваіх дамах. «Сэрцам» маёвага набажэн­ства з’яўляецца Ларэтанская літанія — адна з найпрыгажэй­шых малітваў ушанавання Найсвяцейшай Панны Марыі.
Прэзбітэрскія пасвячэнні ў Віцебску
2 мая ў Віцебскай катэдры Езуса Міласэрнага дыяканы Антон Тышко і Андрэй Януль атрымалі прэзбітэрскае пасвячэнне з рук біскупа Алега Буткевіча. Урачыстасць сабрала шматлікае духавенства і свецкіх вернікаў, у тым ліку родных і сяброў новапрэзбітэраў.
Молімся разам з Папам: каб усе мелі доступ да ежы
У маі 2026 года Леў XIV запрашае маліцца аб дары адказнага стаўлення да ежы і аб тым, каб яна была даступнай кожнаму. Ён агучыў сваю інтэнцыю на бліжэйшы месяц у відэароліку Папскай сусветнай сеткі малітвы.
Святы Юзаф, рамеснік
1 мая Каталіцкі Касцёл адзначае свята святога Юзафа рамесніка, якое ў 1955 годзе ўстанавіў Папа Пій XII. Лічыцца, што гэта свята адлюстроўвае статус Юзафа як заступніка працоўных.
Памяці святара
30 красавіка 1985 года адышоў па ўзнагароду Пана ксёндз Ян Грабоўскі, які 28 гадоў свайго жыцця прысвяціў Мёрскай парафіі. Яго душпастырская дзейнасць выпала на часы ваяўнічага атэізму. Святар быў нявінна асуджаны, аднак не згубіў веру і годна рэалізаваў сваё пастырскае пакліканне.
Цярпліва слухаючая
Месяц май з даўніх часоў прысвечаны Марыі. Пагоднымі вечарамі, калі ўсё ў прыродзе квітнее, пахне і спявае, людзі збіраюцца ў святынях, ля прыдарожных крыжоў і капліц, каб ушанаваць Маці Божую. Штодзённае набажэнства ў Яе гонар на працягу мая з’яўляецца неад’емным элементам сустрэч вернікаў на малітве.
Па слядах святога Максімільяна Кольбэ
З 18 па 24 красавіка адбылася пілігрымка ў Польшчу па слядах святога Максімільяна Марыя Кольбэ, якую арганізавала супольнасць Viam Dei ("Божым шляхам"). Пілігрымка не толькі дала магчымасць адыйсці ад паўсядзённых клопатаў, але, найперш, паспрыяла духоўнаму ўзрастанню і культурнаму ўзбагачэнню вернікаў.
Новыя прызначэнні ў Міёрскім дэканаце
З 19 красавіка 2026 года распачаў працу ў якасці адміністратара парафіі Святой Тройцы ў Новым Пагосце і парафіі Святога Юзафа ў Барадзінічах айцец Уладзімір Лапацкі OCist. Святар паходзіць з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Міёрах.
Знайсці сапраўднае шчасце. Нядзеля Добрага Пастыра
У IV Велікодную нядзелю, якую Касцёл называе нядзеляй Добрага Пастыра, адзначаецца Сустветны дзень малітваў аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця. У гэты дзень мы асаблівым чынам праз малітву звяртаемся да Пана Бога, каб Ён з любоўю ўзглянуў на маладыя сэрцы і “адправіў работнікаў у Свой вінаграднік”.
Напярэдадні нядзелі Добрага Пастыра ў нашай святыні ўсталяваны вітраж цара Давіда
Цар Давід — другі цар народа Ізраэля, які быў не толькі ўмелым кіраўніком, але моцна любіў Бога і праслаўляў Яго сваімі спевамі. Кароль Ізраэля з'яўляецца аўтарам шэрагу псальмаў, ён граў на розных музычных інструментах, але найчасцей яго адлюстроўваюць з арфай у руках.
Ад Рыма да Найробі: стагоддзе Папы-тэолага яднае кантыненты
У свеце пачынаецца маштабная праграма да 100-годдзя з дня нараджэння Папы Бэнэдыкта XVI. Больш за дзесяць форумаў на чатырох кантынентах раскрыюць інтэлектуальную спадчыну Папы-тэолага.
16 красавіка — св. Марыя Бернардэта Субіру
Святая Марыя Бернардэта Субіру, ці як яе называлі дома, Бернадэта, нарадзілася 7 студзеня 1844 года ў французскіх Пірэнэях у беднай сем'і. Яна была слабой і хваравітай.  Неадукаваная, у 14 гадоў яна яшчэ не прыступіла да Першай Камуніі, хоць вельмі гэтага жадала. Аднак менавіта ёй аб'явілася Маці Божая ў Люрдзе ў 1858 годзе.
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by