Згодна з задумай, на вокнах з правага боку ад прэзбітэрыя плануецца змясціць вітражы з персанажамі Старога Запавету. Першай такой постаццю стаў цар Давід, які быў таленавітым музыкантам і склаў шмат псальмаў, што праслаўляюць Бога.
Вітраж караля Давіда — гэта чарговая праца мастака Уладзіміра Кандрусевіча і майстра Максіма Свістунова, якая спалучае аўтарскі падыход і традыцыйныя каноны ў адлюстраванні бібліных асоб. Так дрэва ўверсе вітража з'яўляецца сімвалам паходжання Хрыста з роду Давіда, ягня ля ног караля, якія топчуць тыгра, нагадваюць пра тое, што спачатку ён быў пастухом.