Да прыезду ў Беларусь айцец Уладзімір прабываў у супольнасці цыстэрцыянцаў у Енджэёве (Польшча). З дазволу Апостальскай Сталіцы (Ватыкан) вярнуўся на радзіму. Дэкрэтам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча прызначаны адміністратарам дзвюх парафій з магчымасцю захавання асноўных харызматаў супольнасці айцоў цыстэрцыянцаў: пустэльніцкае жыццё, аскетызм і засяроджанасць.
Даведка. Цыстэрцыянцы (лац. Ordo Cisterciensis, OCist), белыя манахі — каталіцкі манаскі ордэн, які ў XI стагоддзі адгалінаваўся ад бэнэдыктынскага ордэна. Выбітную ролю ў станаўленні ордэна адыграў святы Бернард Клервоскі. Манахі гэтага ордэна жывуць пераважна ў супольнасці або вядуць пустэльніцкі лад жыцця, у духоўным жыцці вялікую ролю адыгрываюць аскетычныя практыкі і засяроджанае манаскае жыццё.
Жанна Закрэўская
26.04.2026