У IV Велікодную нядзелю, якую Касцёл называе нядзеляй Добрага Пастыра, адзначаецца Сустветны дзень малітваў аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця. У гэты дзень мы асаблівым чынам праз малітву звяртаемся да Пана Бога, каб Ён з любоўю ўзглянуў на маладыя сэрцы і “адправіў работнікаў у Свой вінаграднік”.