Вітраж Майсея, які ўсталяваны на ахвяраванні вернікаў, — гэта чарговая праца творчага тандэма мастака Уладзіміра Кандрусевіча і майстра Максіма Свістунова. Ён спалучае аўтарскі падыход і традыцыйныя каноны ў адлюстраванні бібліных асоб.
Цэнтральную частку вітража займае фігура Майсея, які трымае ў руках каменныя скрыжалі з дзесяццю запаведзямі. Ніжняя частка кампазіцыі — трыпціх з асноўнымі момантамі яго жыцця:
- дачка фараона знаходзіць Майсея ў кошыку ля ракі, дзе яго пакінула маці з надзеяй на выратаванне;
- Майсей выводзіць ізраэльскі народ з егіпецкай няволі;
- Майсей руйнуе залатога цяльца, якога ізраэльскі народ зрабіў сабе для пакланення, пакуль ён быў на гары Сінай.