Пасля Эўхарыстыі адбылася канферэнцыя, якую прамовіў пробашч парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску доктар біблійнай тэалогіі ксёндз канонік Валерый Марціноўскі. Святар закрануў тэму аскезы, раскрыўшы яе ролю ў духоўным развіцці.
11 лістапада 25-годдзе святарскага служэння адзначаў доктар біблійнай тэалогіі ксёндз канонік Сяргей Сурыновіч, які амаль 12 гадоў быў пробашчам у Друі, а з 2024 года нясе служэнне ў парафіі святога Антонія Падуанскага ў Віцебску. З нагоды срэбнага юбілею святарства біскуп Алег Буткевіч выказаў словы ўдзячнасці і віншавання ксяндзу Сяргею Сурыновічу.