WYSIWYG Web Builder
У Сялібе Беззаганнай упершыню адбыліся рэкалекцыі для моладзі 
З 8 па 11 ліпеня ў Удзеле прайшлі рэкалекцыі для чальцоў Эўхарыстычнага руху маладых. Месцам іх правядзення стаў Дом Марыі, які быў урачыста адчынены 3 мая гэтага года. Рэкалекцыі для моладзі сталі першымі, якія адбыліся ў новапабудаванай Сялібе Беззаганнай.
Урачыстасці ў Будславе
Будслаўскі фэст распачаўся 4 ліпеня а 18-ай гадзіне святой Імшой для пілігрымаў, якую цэлебраваў біскуп Андрэй Зноска, дапаможны бiскуп Пінскай дыяцэзіі, а завяршыўся 5 ліпеня прысвячэннем Мінска-Магілёўскай мітраполіі, якая тэрытарыяльна ахоплівае ўсю Беларусь, Беззаганнаму Сэрцу Марыі і Божай Міласэрнасці.
Будслаў вітаў пілігрымаў
4 і 5 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай прайшлі ўрачыстасці пад дэвізам «Міласэрнасць Божая — давяраем Табе». Сёлета ў Будслаў пешкі і на роварах прыбылі 2484 пілігрымы. Шырокая малітоўная праграма спрыяла глыбокаму духоўнаму перажыванню свята. 
Цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай
2 ліпеня ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай. У апошнія гады галоўныя ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі адбываюцца ў першую суботу ліпеня і распачынаюцца ўжо напярэдадні. Прапануем пазнаёміцца з гісторыяй цудадзейнага абраза, які штогод прыцягвае да сябе тысячы пілігрымаў.
Ліпень — месяц асаблівай малітвы. А якой?
Май, як вядома, прысвечаны Панне Марыі, чэрвень — Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. Месяц ліпень у Каталіцкім Касцёле традыцыйна прысвечаны набажэнству да Найдаражэйшай Крыві Хрыста, якое грунтуецца на Святым Пісанні.
Віцебскі Карытас падарыў каляску з электрарухавіком падлетку з ДЦП
Дабрачынная каталіцкая місія Карытас Віцебскай дыяцэзіі арганізавала збор сродкаў на працягу Вялікага посту для пакупкі каляскі Крысціне, у якой — ДЦП. На заклік Карытас адгукнулася 30 парафій дыяцэзіі. Дзеці і дарослыя з каталіцкіх парафій Віцебшчыны, у тым ліку і мёрскія вернікі, складалі ахвяраванні на гэтую дабрачынную мэту.
Пілігрымка "Росіца-Будслаў 2025"
27 чэрвеня з Росіцы вырушыла першая пешая пілігрымка з Віцебскай дыяцэзіі да Маці Божай Будслаўскай. Арганізатары васьмідзённай пілігрымкі айцы марыяне, а яе духоўным кіраўніком з'яўляецца айцец Аляксандр Жарнасек МІС з Росіцы. 28 чэрвеня наша парафія прымала да сябе пілігрымаў.
Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса
27 чэрвеня Каталіцкі Касцёл ушаноўвае Найсвяцейшае Сэрца Езуса Хрыста. Свята адзначаецца ў пятніцу, на восьмы дзень пасля ўрачыстасці Божага Цела і на дванаццаты пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы. Сэрца Езуса – гэта сімвал любові Бога да людзей, за якую мы прагнем дзякаваць.
Божае Цела, укрытае ў алтарах
22 чэрвеня пасля святой Імшы а 13-ай гадзіне адбылася Эўхарыстычная працэсія вакол касцёла з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса Хрыста, якую мы адзначалі ў мінулы чацвер. Уславіць Хлеб вечнага жыцця праз супольную малітву сабраліся шматлікія вернікі.
Урачыстасць Божага Цела і Эўхарыстыя
19 чэрвеня мы адзначаем урачыстасць Божага Цела. Адметнае гэта свята тым, што ў гэты дзень або ў бліжэйшую нядзелю адбываюцца эўхарыстычныя працэсіі да чатырох алтароў. Урачыстасць Цела і Крыві нашага Пана Езуса Хрыста — гэта добрая нагода паразважаць над Эўхарыстыяй.
Парафіяльная ўрачыстасць у Новым Пагосце
15 чэрвеня ў Новым Пагосце адбыўся парафіяльны адпуст у гонар Найсвяцейшай Тройцы, менавіта такі тытул мае святыня. На парафіяльную ўрачыстасць сабраліся не толькі мясцовыя вернікі, але таксама госці, найперш тыя, хто паходзіць з парафіі, аднак зараз жыве ў іншых месцах.
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by