Падчас сустрэчы пілігрымаў, мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, цытуючы Папу Бенэдыкта ХVІ, адзначыў: колькі людзей, столькі і шляхоў да Бога. Сапраўды, у Будславе можна было сустрэць розныя пілігрымкі, якія сваімі шляхамі дабіраліся да Маці Божай. Две пілігрымкі: з Мінска і Мядзела, прыехалі на роварах, а яшчэ дваццаць прыйшлі пешшу.
Сярод іх посная пакутная пілігрымка пад кіраўніцтвам ксяндза каноніка Уладзіслава Завальнюка з Мінска (24 чалавекі, 130 км за 4 дні), самотная з Глыбокага (адзін чалавек, 64 км за 2 дні), аднадзённая сямейная з Пузыроў (268 удзельнікаў, сярод іх 40 дзіцячых вазкоў, 15 км), а таксама парафіяльныя і пад кіраўніцтвам айцоў з розных манаскіх і законных супольнасцяў.