WYSIWYG Web Builder
Запрашаем у пілігрымку па святынях Пастаўшчыны
5 жніўня плануецца аўтобусная пілігрымка, падчас якой будзе магчымасць убачыць і памаліцца ў касцёлах Пастаўскага краю. Храмы адметныя не толькі сваёй прыгожай архітэктурай і аздабленнем, але з'яўляюцца, найперш, святымі і намоленымі месцамі з глыбокай духоўнай спадчынай.
Таямнічы Бог
15 ліпеня Касцёл адзначае ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Трыадзіны Бог з’яўляецца цудоўным і найдасканалейшым узорам стварэння і будавання міжасабовых адносін паміж людзьмі. Кожны год, перажываючы ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, мы дакранаемся да адной з такіх таямніц веры. 
Найсвяцейшая Панна Марыя. Маці Касцёла
У панядзелак пасля ўрачыстасці Спаслання Духа Святога ў літургічным календары Каталіцкага Касцёла адзначаецца ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла. Тытул яго адносна нядаўні, хоць гэтай праўдзе навучаліся на працягу тысячагоддзяў.
Дыяканат місія ў дарозе
8 чэрвеня ў нашай парафіі дыяканскую паслугу распачаў Андрэй Януль, які ў гэтым годзе скончыў вучобу ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. 24 мая ў Глыбокім ён прыняў дыяканскія пасвячэнні з рук біскупа Алега Буткевіча.
Урачыстасць Спаслання Духа Святога
8 чэрвеня Касцёл адзначае ўрачыстасць Спаслання Духа Святога. Спасланне Духа Святога — адно з самых значных святаў хрысціянства, бо гэта — дзень нараджэння Касцёла, містычнага Цела Хрыста. Хрыстус — галава Касцёла, а Дух Святы — яго душа, як адзначыў папа Леў ХІІІ.
Спосабы ўшанавання Найсвяцейшага Сэрца Езуса
У чэрвені скіроўваемся да Найсвяцейшага Сэрца Езуса, зноў асэнсоўваючы, што любоў з’яўляецца каштоўнай і жыватворнай. І вось сцежкі, якімі варта хадзіць, каб паняцце сапраўднай любові ў нашай свядомасці не пахіснулася.
Ксёндз Алег Зямчонак завяршыў служэнне ў нашай парафіі
29 мая ва ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана пасля святой Імшы а 18-ай гадзіне адбылося развітанне з ксяндзом Алегам Зямчонкам, які завяршыў душпастырскае служэнне ў Мёрскай парафіі. Святар выконваў абавязкі вікарыя з верасня 2023 года і за гэты час набыў станоўчы аўтарытэт сярод вернікаў.
Неба – наша айчына. Урачыстасць Унебаўшэсця Пана
29 мая Касцёл адзначае ўрачыстасць Унебаўшэсця Пана. Хрыстус пасля свайго ўваскрасення неаднаразова аб’яўляўся вучням, а на саракавы дзень на іх вачах узнёсся на неба з Аліўнай гары. Развітанне Езуса з вучнямі, якое адбылося ў дзень Яго ўнебаўшэсця, нагадвае пра многія развітанні, якія перажывае кожны чалавек у сваім жыцці.
Пасвячэнне дыяканату адбылося ў Глыбокім
Суботні дзень, прысвечаны ўспаміну Божай Маці, Апякункі вернікаў і ўсіх хрысціян, стаў у нейкім сэнсе ўнікальным для Каталіцкага Касцёла на Беларусі. 24 мая 2025 года ў парафіі Святой Тройцы адбылося пасвячэнне ў дыяканы чатырох кандыдатаў: семінарыстаў рыма-католікаў Антона Тышко і Андрэя Януля, а таксама семінарыстаў візантыйскага абраду Арцёма Калугіна і Валерыя Гаўрута.
Кардынал Паралін удзяліў біскупскую сакру нунцыю ў Беларусі
22 мая 2025 года мансеньёр Іньяцыа Чэфаліа, Апостальскі нунцый у Беларусі, атрымаў біскупскае пасвячэнне. Сакрамэнт яму ўдзяліў у Базіліцы Святога Пятра ў Ватыкане кардынал-дзяржсакратар П’етра Паралін.
У Ватыкане прайшла ўрачыстая інаўгурацыя пантыфікату Льва XIV
Каля 250 тысяч вернікаў з усяго свету, прадстаўнікі больш як 150 дзяржаў, дэлегацыі розных хрысціянскіх канфесій і рэлігій сабраліся на Плошчы Святога Пятра ў Ватыкане 18 мая 2025 года з нагоды ўрачыстай інаўгурацыі пантыфікату Льва XIV.
Першая святая Камунія
18 мая ў нашай парафіі адбылася ўрачыстая падзея. 26 дзяцей упершыню прынялі Цела Хрыста ў свае чыстыя, поўныя веры сэрцы. Першая Камунія з’яўляецца першым, святочным і свядомым актам спажывання Пана Езуса падчас Сакраманту Эўхарыстыі, які пад выглядам хлеба і віна прысутнічае сярод нас.
Свята Маці Божай Фацімскскай
108 гадоў назад 13 мая 1917 года непадалёк ад маленькай партугальскай вёскі Фаціма тром маленькім пастушкам Люцыі, Жасінце і Францішку з’явілася Маці Божая. Панна Марыя аб’яўлялася дзецям кожны 13 дзень месяца на працягу паўгода. Праз дзяцей Божая Маці накіравала пасланне свету, прадказала гісторыю чалавецтва ў ХХ стагоддзі, пераслед касцёла, яго адраджэнне. 
Срэбны юбілей святарства
13 мая срэбны юбілей святарства адзначае ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч. Прэзбітарскія пасвячэнні ў катэдральным касцёле св. Барбары ў Віцебску ў маі 2000 года былі першымі ў гісторыі маладой дыяцэзіі. Святарскія пасвячэнні ў той дзень атрымалі пяць дыяканаў.
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by