8 чэрвеня Касцёл адзначае ўрачыстасць Спаслання Духа Святога. Спасланне Духа Святога — адно з самых значных святаў хрысціянства, бо гэта — дзень нараджэння Касцёла, містычнага Цела Хрыста. Хрыстус — галава Касцёла, а Дух Святы — яго душа, як адзначыў папа Леў ХІІІ.