WYSIWYG Web Builder
Клерык Міхаіл Вішнеўскі SDB склаў вечныя манаскія абяцанні
16 жніўня ў мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля наш зямляк клерык Міхаіл Вішнеўскі SDB склаў свае вечныя манаскія абяцанні на рукі рэгіянальнага настаяцеля салезіянскага таварыства на Беларусі кс. Віктара Гайдукевіча SDB. Урачыстую святую Імшу ўзначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
У Барадзінічах ушанавалі святога Роха
16 жніўня, ва ўспамін святога Роха, у Барадзінічах адбылася парафіяльная ўрачыстасць. На свята сабралася шмат парафіянаў і гасцей. Адпустовую святую Імшу ўзначаліў вікарый парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне ксёндз Генадзь Лаўніковіч SCJ.
Адпустовая ўрачыстасць і асвячэнне пладоў новага ўраджаю
15 жніўня наша парафія адзначыла адпустовую ўрачыстасць у гонар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Па даўняй традыцыі ў гэты дзень мы прыносім у святыню букеты з кветак, каласоў і зёлак, кошыкі з садавінай і гароднінай — плёнам працы нашых рук, каб блаславіць іх.
Пілігрымка "На Беларусі Бог жыве"
5 жніўня адбылася аўтобусная пілігрымка па касцёлах, якія належаць да Пастаўскага дэканату. Прапануем рэпартаж ад удзельнікаў падарожжа.
Перамяненне Пана — свята, якое абавязвае
6 жніўня Касцёл адзначае свята Перамянення Пана, якое з’яўляецца не проста ўспамінам пэўнай падзеі з жыцця Хрыста і Яго Апосталаў, але таксама накладае на сённяшніх хрысціянаў абавязак няспыннага духоўнага перамянення.
У Друі адбыўся парафіяльны адпуст у гонар Маці Божай Анёльскай
2 жніўня ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі адзначылі парафіяльны адпуст у гонар Маці Божай Анёльскай. Урачыстую Літургію цэлебраваў дэкан Мёрскі ксёндз Андрэй Кулік. Адметнасцю сёлетняга фэсту стала музычная гасцёўня, якая адбылася пасля святой Імшы.
Урачыстасці ў Росіцы
1 і 2 жніўня ў Росіцы прайшлі ўрачыстасці на ўшанаванне благаслаўлёных марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча.  Пілігрымы з розных куточкаў Беларусі ў чарговы раз сабраліся разам, каб узмацніцца духоўна і, на ўзор росіцкіх пакутнікаў, з верай і надзеяй крочыць праз браму жыцця да вечнасці.
Пілігрымка "Друя-Росіца"
30 ліпеня з Друі ў Росіцу вырушыла чарговая пешая пілігрымка пад кіраўніцтвам айцоў марыянаў. За тры дні пілігрымы пераадолеюць шлях амаль у 90 км каб ушанаваць росіцкіх пакутнікаў –бласлаўлёных Юрыя Кашыру і Антонія Ляшчэвіча, якія аддалі сваё жыццё з любові да Бога і бліжняга.
Міёрскія вернікі падтрымалі парафію ў Задарожжы
27 ліпеня нашу святыню наведаў пробашч парафіі Маці Божай Ласкавай у Задарожжы ксёндз канонік Эдвард Нарадоўскі. Святар прамовіў гамілію, у ходзе якой распавёў пра гісторыю касцёла ў Задарожжы. Пасля кожнай Імшы ахвотныя вернікі складалі ахвяраванні на работы ў святыні.
Асвячэнне транспарту ў гонар святога Крыштафа
27 ліпеня пасля кожнай святой Імшы ў нашай парафіі праходзіў абрад бласлаўлення кіроўцаў і асвячэння аўтамабіляў, матацыклаў, веласіпедаў і іншага транспарту ў гонар святога Крыштафа, успамі якога Каталіцкі Касцёл адзначае 25 ліпеня.
Ільдэфонс Бобіч: святар і пісьменнік
Ільдэфонс Бобіч — асветнік, доктар філасофіі, беларускі празаік, публіцыст, перакладчык і наш зямляк. У літаратуры быў вядомы як пісьменнік Пётра Просты. Але найперш ён быў святаром, які садзейнічаў пашырэнню беларускага слова ў Касцёле.
Святы Крыштаф, апякун кіроўцаў
25 ліпеня Касцёл адзначае ўспамін святога Крыштафа, які з’яўляецца апекуном кіроўцаў. У гэты дзень або ў бліжэйшую нядзелю ў каталіцкіх святынях адбываецца благаслаўленне вадзіцеляў і транспартных сродкаў.
Сайту Kascelmery.by споўнілася пяць гадоў
Днём нараджэння парафіяльнага сайта Kascelmery.by можна лічыць 23 ліпеня 2020 года, калі на сервер быў загружаны першы матэрыял. Парафіяльная старонка ў сеціве была створана з мэтай інфармавання вернікаў аб асноўных падзеях, якія адбываюцца ў парафіі.
Юбілейная святыня — касцёл Беззаганага Зачацця Панны Марыі ў Удзеле
Касцёл Беззаганага Зачацця Панны Марыі ў Удзеле — помнік архітэктуры барока з рысамі класіцызму, пабудаваны ў 1766-1791 гг.. Комплекс уключае касцёл, кляштар, Сялібу Беззаганнай, гаспадарчыя пабудовы, цагляную агароджу з брамай-званіцай. У 2002 годзе ў Удзеле было заснавана Мястэчка Беззаганнай  (беларускі Непакалянаў). 
Праграма ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе
Сёлета ўрачыстасці ў Дыяцэзіяльным санктуарыі ў Браславе пройдуць 22 і 23 жніўня пад дэвізам: «З Марыяй да Бога — шлях надзеі».
Айцы марыяне запрашаюць у Росіцу. Праграма ўрачыстасці
1 і 2 жніўня айцы марыяне традыцыйна запрашаюць ў Росіцу на малітоўную сустрэчу прысвечаную памяці благаслаўлёных пакутнікаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча.
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by