WYSIWYG Web Builder
Свята Ахвяравання Пана
У свята Ахвяравання Пана ў літургіі ўспамінаецца прынясенне Дзіцятка Езуса ў святыню для выканання абраду ахвяравання, прадпісанага законамі Старога Запавету. Ужо ў самым пачатку зямнога жыцця Збаўцы Бог сведчыць, што Езус прыйшоў у свет не парушыць закон, а выканаць яго.
Што такое кансэкраванае жыццё?
2 лютага 1997 года ў свята Ахвяравання Пана Святы Айцец Ян Павел ІІ устанавіў Сусветны дзень кансэкраванага жыцця,  даўшы магчымасць Касцёлу больш глыбока задумацца над жыццём, якое прысвячаецца Богу. Што ж такое кансэкраванае жыццё?
Грамнічныя свечкі як сімвал Хрыста
2 лютага Каталіцкі Касцёл адзначае свята Ахвяравання Пана. У гэты дзень у касцёлах запальваюцца сотні агеньчыкаў свечак, якія традыцыйна бласлаўляюцца на Грамніцы. Прапануем узнавіць у памяці гісторыю свята, а таксама даведацца, навошта асвячаць грамнічныя свечкі, як імі карыстацца і што рабіць не трэба.
20 спосабаў чытання Святога Пісання
26 студзеня (у ІІІ звычайную нядзелю) у Каталіцкім Касцёле адзначацца Нядзеля Божага Слова, якую Папа Францішак устанавіў у абвешчаным 30 верасня 2019 года Апостальскім лісце пад назваю Aperuit illis. У гэты дзень Касцёл асаблівым чынам звяртае ўвагу на чытанне Божага Слова. Прапануем увазе 20 спосабаў, як гэта можна рабіць.
У Віцебскай дыяцэзіі пройдзе конкурс на веданне Святога Пісання
Катэхетычны аддзел Віцебскай дыяцэзіі сардэчна запрашае да ўдзелу ў VIІ Дыяцэзіяльным  конкурсе на веданне Святога Пісання. Тэма біблійнага конкурсу — «Ад Апошняй Вячэры да Унебаўшэсця Пана».
24 студзеня упамін св. Францішка Сальскага, заступніка каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі
24 студзеня літургічны ўспамін святога Францішка Сальскага, біскупа Жэневы, доктара Касцёла, заснавальніка жаночай кангрэгацыі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі. Святы Францішак з'яўляецца апекуном каталіцкай прэсы.
Росіцкі санктуарый запрашае пілігрымаў на зімовыя ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных марыянаў, мучанікаў Другой сусветнай вайны
У суботу 15 лютага ў санктуарыі Віцебскай дыяцэзіі ў Росіцы (Верхнядзвінскі раён) адбудуцца зімовыя ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры, святароў марыянаў.
Юбілейныя святыні — брамы надзеі
24 снежня 2024 года адкрыццём Святых дзвярэй у базыліцы святога Пятра Папа Францішак распачаў святкаванне Юбілею Святога 2025 года, які праходзіць у Каталіцкім Касцёле пад дэвізам «Пілігрымы надзеі».  За наведванне юбілейных святынь, пры выкананні пэўных умоў, вернікі могуць атрымаць поўны адпуст.
Грахі супраць Духа Святога
Блюзнерства супраць Духа Святога «не будзе адпушчана ні ў гэтым веку, ні ў будучым» (пар. Мц 12, 32). У аснове гэтага моцнага сцвярджэння правіла: зямныя ўчынкі маюць свае наступствы ў небе. Як жа засцерагчы сябе ад вечнага асуджэння?
Хрост Пана
У нядзелю пасля ўрачыстасці Аб’яўлення Пана Касцёл адзначае свята Хросту Пана, якім па традыцыі завяршаецца перыяд Божага Нараджэння. Апісанне Хросту Езуса ў Ярдане існуе ва ўсіх трох сінаптычных Евангеллях, а асаблівую ўвагу звяртае на гэтую падзею святы евангеліст Мацвей.
Падведзены вынікі выставы "Хрыстос нарадзіўся!"
6 студзеня ва ўрачыстасць Аб'яўлення Пана на святой Імшы а 12-ай гадзіне былі падведзены вынікі выставы малюнкаў і стаенак "Хрыстос нарадзіўся!", якая праходзіла ў нашай святыні з 24 снежня па 6 студзеня. На выставе ў гэтым годзе былі прадстаўлены 53 работы. Усе ўдзельнікі, якія былі на святой Імшы, атрымалі падарункі.
Урачыстасць Аб'яўлення Пана
6 студзеня Касцёл адзначае ўрачыстасць Аб’яўлення Пана. У гэты дзень успамінаем пакланенне мудрацоў з усходу, што прынеслі Дзіцятку Езусу свае дары: золата, ладан і смірну. Касцёльная традыцыя называе гэтых мудрацоў таксама каралямі (адсюль іншая назва свята — Тры Каралі), а іх пакланенне сімвалізуе пачатак Божага Аб’яўлення язычніцкім народам, прадстаўнікамі якіх яны былі.
Што такое душпастырскае наведванне сем’яў, або «каляда»?

Пасля Божага Нараджэння пачынаецца час душпастырскага наведвання святарамі сваіх парафіянаў па месцах іх жыхарства. Такое наведванне яшчэ называюць «калядою», паколькі яно нагадвае даўнейшае калядаванне, калі ў перыяд Божага Нараджэння дамы вернікаў наведвалі групы людзей з малітваю і спевамі.
У Мёрах прайшоў ХХ дыяцэзіяльны фестываль каляднай песні “Зорка Бэтлеема”
3 студзеня ў Цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся ХХ фестываль каляднай песні "Зорка Бэтлеема". У юбілейны для Касцёла 2025 год мёрская парафія гасцінна сабрала ўсіх, хто пажадаў праславіць нованароджаннага Збаўцу сваім талентам.                                                                                             
Урачыстасць Святой Багародзіцы Марыі
Першага студзеня ў апошні дзень актавы ўрачыстасці Божага Нараджэння Касцёл адзначае ўрачыстасць Багародзіцы Марыі. Эфескі сабор у 431 годзе абвясціў, што Дзеву Марыю можна і нават належыць называць Багародзіцай. Такая была рэакцыя Касцёла на погляды, што Хрыстус не з’яўляецца адначасова Богам і Чалавекам.
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by