WYSIWYG Web Builder
Добры Пастыр
На чацвёртую нядзелю пасля Вялікадня, якая называецца нядзеляй Добрага Пастыра, прыпадае Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях. Распачынае яна   Тыдзень  малітваў  аб  пакліканнях  да  святарства  і  кансэкраванага  жыцця.
Інаўгурацыйная Імша Папы Льва XIV адбудзецца 18 мая
Прэфектура Папскага дому паведаміла, што ўрачыстая святая Імша, якая пазначыць пачатак пантыфікату Папы Льва XIV, будзе адпраўлена 18 мая 2025 года ў 10.00 на Плошчы Святога Пятра. Святы Пасад апублікаваў графік афіцыйных мерапрыемстваў новаабранага Пантыфіка на бліжэйшыя дні.
У Відзах адбылося асвячэнне капліцы безупыннай адарацыі
Святы Пасад апублікаваў графік афіцыйных мерапрыемстваў новаабранага Пантыфіка на бліжэйшыя дні. 10 мая 2025 года Леў XIV сустрэнецца з кардыналамі, а 11 мая правядзе першую малітву “Regina Caeli” з лоджыі ватыканскай базілікі.
Чыкага – Перу – Ватыкан: незвычайны шлях новага Пантыфіка
8 мая 2025 года Каталіцкі Касцёл сустрэў новага Пастыра. Кардынал Роберт Фрэнсіс Прэвост, які нарадзіўся ў Чыкага 14 верасня 1955 года, быў абраны Папам. Ён становіцца першым Пантыфікам са Злучаных Штатаў Амерыкі і першым з Ордэна аўгустынцаў у гісторыі Касцёла.
Habemus Papam: Леў XIV стаў 267-м Наступнікам Святога Пятра
Сёння, 8 мая 2025 года, Каталіцкі Касцёл атрымаў новага Пастыра. Кардынал Роберт Фрэнсіс Прэвост быў абраны Папам і прыняў імя Леў XIV. Кардынал-протадыякан Дамінік Мамбэрці агучыў традыцыйную формулу "Habemus Papam" з цэнтральнага балкона Базілікі Святога Пятра прыкладна ў 20.15 па мінскім часе.
У сэрцы назаўжды...
9 мая мы ўзгадваем чарговую гадавіну адыходу ў вечнасць святой памяці ксяндза каноніка Уладаса Пятрайціса. Святара, які зрабіў вялікі ўнёсак у адраджэнне і развіццё мёрскай парафіі і касцёла. Ён пакінуў глыбокі і велічны след не толькі ў гісторыі, але і ў сэрцы многіх вернікаў.
Ксёндз канонік Аляксей Асон завяршыў душпастырскае служэнне ў Новым Пагосце і Барадзінічах
4 мая парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Новым Пагосце і парафія Святога Юзафа ў Барадзінічах развіталіся са сваім пробашчам — ксяндзом канонікам Аляксеем Асонам, які па запрашэнні Каталіцкага Касцёла ў Казахстане выязджае на місіі.
У Удзеле ўрачыста адчынілі Сялібу Беззаганнай

3 мая падчас правядзення чарговага Уікенда з Марыяй у Мястэчку Беззаганнай у Удзеле адбылася ўрачыстая падзея — біскуп Віцебскі Алег Буткевіч у прысутнасці шматлікі святароў і вернікаў асвяціў Сялібу Беззаганнай. Рэалізацыя праекта "Дом усіх" стала магчымай дзякуючы айцам-францішканам і моладзі з розных куткоў Беларусі.
На службе Богу і людзям
30 красавіка 2025 года спаўняецца 40 гадоў з дня адыходу ў вечнасць ксяндза Яна Грабоўскага, які 28 гадоў свайго жыцця прысвяціў Мёрскай парафіі. Яго душпастырская дзейнасць выпала на часы ваяўнічага атэізму. Святар быў нявінна асуджаны, аднак не згубіў веру і годна рэалізаваў сваё пастырскае пакліканне.
Маёвыя набажэнствы: гісторыя і традыцыі
Месяц май асаблівым чынам прысвечаны малітве да Маці Божай. Вернікі збіраюцца на маёвыя набажэнствы не толькі ў касцёлах, але і каля прыдарожных крыжоў і каплічак, у сваіх дамах. Удзел у набажэнствах сведчыць пра вялікую марыйную пабожнасць.
Святы Пасад абвясціў дату пачатку канклава
Канклаў распачнецца ў другой палове дня 7 мая 2025 года. Раніцай гэтага дня кардыналы збяруцца на святой Імшы “pro eligendo Pontifice”, паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні.
Нядзеля Божай Міласэрнасці
Свята Божай Міласэрнасці адзначаецца ў другую Велікодную нядзелю, гэта значыць у наступную нядзелю пасля Вялікадня. Яго ўстанавіў св. Папа Ян Павел II у дзень кананізацыі сястры Фаўстыны, 30 красавіка 2000 года.
Папа Францішак пахаваны ў Базіліцы Санта-Марыя-Маджорэ
Пасля пахавальнай Імшы, якая прайшла раніцай 26 красавіка 2025 года на Плошчы Святога Пятра, труна з целам Папы Францішка была перавезена для пахавання ў Базіліку Санта-Марыя-Маджорэ.
Жыццёвы шлях Папы Францішка
Святы Айцец Францішак (Хорхэ Марыя Берголіа) нарадзіўся 17 снежня 1936 г. ў г. Буэнас-Айрэс (Аргентына) у сям’і італьянскіх мігрантаў. Бацька Марыо працаваў бухгалтарам на чыгунцы. Маці Рэгіна поўнасцю прысвяціла сябе выхаванню дзяцей. Хорхэ быў наймалодшым з пяці дзяцей у сям’і Берголіа.
У нашай святыні адбудзецца Імша за Папу Францішка ў дзень яго пахавання
26 красавіка 2025 года, а 10-ай гадзіне па цэнтральнаеўрапейскім часе на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане адбудзецца пахавальная Імша Папы Францішка, якую ўзначаліць кардынал Джавані Батыста Рэ, дэкан Калегіі кардыналаў. Святая Імша за спачылага Папу Францішка ў нашым касцёле распачнецца а 10-ай гадзіне.
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by