Звяртаючыся да вернікаў ксёндз Аляксей, між іншым, адзначыў, што яны сталі для яго знакам Божай любові, бо дзякуючы іх падтрымцы і шчырасці, ён смела ішоў дарогай свайго святарскага паклікання. Сумны развітальны настрой змяніўся на ўсмешкі, калі святар запрасіў парафіянаў да сябе ў госці ў Карагандзінскую дыяцэзію, куды сам накіроўваецца на далейшую працу.
Жанна Закрэўская
04.05.2025