А 16-ай гадзіне распачалася музычная праграма для моладзі. Дарэчы на чарговы Weekend зарэгістравалася рэкордная колькасць — 115 маладых людзей.
На тварах усіх, хто быў на свяце панавала радасць. Наўкола зіхацелі чыстыя, сяброўскія, адкрытыя ўсмешкі. Разам з хлопцамі і дзяўчатамі засталіся таксама і самыя вытрывалыя людзі сярэдняга і старэйшага ўзросту, каб набрацца іх энергіі, парадавацца таму, што ў нас ёсць па-сапраўднаму веруючая, актыўная і цудоўная моладзь.
Супольныя спевы чаргаваліся з выступленнямі тых, хто жадаў падзяліцца сваім досведам, выказаць словы ўдзячнасці, зрабіць падарункі.