Сёння, 8 мая 2025 года, Каталіцкі Касцёл атрымаў новага Пастыра. Кардынал Роберт Фрэнсіс Прэвост быў абраны Папам і прыняў імя Леў XIV. Кардынал-протадыякан Дамінік Мамбэрці агучыў традыцыйную формулу "Habemus Papam" з цэнтральнага балкона Базілікі Святога Пятра прыкладна ў 20.15 па мінскім часе.