WYSIWYG Web Builder
Ксёндз Алег Зямчонак сустрэўся з вучнямі
6 сакавіка ў Міёрскай сярэдняй школе №3 адбылася сустрэча вучняў 8-9 класаў з вікарыем нашай парафіі ксяндзом Алегам Зямчонкам. На парозе Вялікага посту святар узняў перад падлеткамі пытанні веры, граху і маральнасці.
Змілуйся над намі, Пане, бо мы зграшылі...
5 сакавіка Папяльцовай серадой распачаўся Вялікі пост. Назва гэтага дня паходзіць ад абраду пасыпання галоў попелам, які сімвалізуе перамяненне, пакаянне і навяртанне. Святары прамаўляюць над вернікамі словы: “Ты – прах і ў прах вернешся” або “Навяртайцеся і верце ў Евангелле”. Гэта нагадвае пра хуткаплыннасць чалавечага жыцця і заахвочвае да разважання над сваімі паводзінамі.
Вялікі пост — спрыяльны час для пакаяння
5 сакавіка пачынаецца 40-дзённы Вялікі пост, які з’яўляецца перыядам падрыхтоўкі да самай галоўнай урачыстасці года — Змёртвыхпаўстання Пана. Лацінская назва гэтага літургічнага перыяду гучыць як Quadragesima, што даслоўна азначае “Святая чатырохдзясятніца”.
Касцёл будзе такім, якімі будзем мы: размова з арцыбіскупам
Касцёл Нараджэння Маці Божай у Верхнядзвінску з'яўляецца самай паўночнай юбілейнай святыняй Віцебскай дыяцэзіі. Адносна невялікі, але вельмі прыгожы храм, які мае багатую гісторыю, чакае пад сваім дахам пілігрымаў ужо сёння.
Юбілейная святыня — касцёл Нараджэння Маці Божай у Верхнядзвінску
Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі запрашае моладзь у пілігрымку да Святой Брамы базылікі Св. Пятра і Паўла ў Ватыкане, а таксама да ўдзелу ў сустрэчы моладзі ў Рыме.
Беднасць і дапамога патрабуючым у святле Святога Пісання
Дапамога бедным паводле Святога Пісання з’яўляецца важным маральным абавязкам. Настолькі важным, што Езус зрабіў залежным ад яго збаўленне людзей. Ён з’яўляецца маральным мінімумам. Аднак разуменне гэтай дапамогі адрозніваецца ад яе сенняшняга ўяўлення.
У Росіцы прайшлі зімовыя ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры
15 лютага ў Росіцкім санктуарыі ў чарговы раз сабраліся пілігрымы з розных куточкаў Беларусі, каб аддаць даніну памяці благаслаўлёным айцам марыянам, мучанікам Другой сусветнай вайны. Узначаліў Эўхарыстыю ў гонар росіцкіх пакутнікаў ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч.
Святыя Кірыл і Мятода апекуны Еўропы
14 лютага Каталіцкі Касцёл у літургічным календары адзначае свята св.Кірыла, мніха, і Мятода, біскупа, апекуноў Еўропы. Яны былі братамі. Нарадзіліся ў першай палове IX ст. у Солуні (Фесалонікі ў Грэцыі) у шматдзетнай сям’і.
Маці Божая з Люрда — апякунка хворых
11 лютага 1858 года ў Масабельскіх пячорах на поўдні Францыі 14-гадовай Бернардэце Субіру аб’явілася Багародзіца, якая прадставілася ёй на мясцовым дыялекце: “Que soy era Immaculada councepciou” – “Я Беззаганнае зачацце”. Аб’яўленне Марыі паўтарылася 18 разоў.
Шэсць парад, як быць шчаслівым ад святога Яна Боска
Немагчыма не пагадзіцца, што чалавечай прыродзе ўласціва жаданне быць шчаслівым. Мы жадаем шчасця — бязмежнай, бясконцай радасці. Праблема ў тым, што мы часам шукаем шчасце ў няправільных накірунках, пры гэтым застаёмся расчараванымі і нясчаснымі. Безліч папулярных кніг з серыі "дапамажы сабе сам" паказвае, што мы маем патрэбу ў кіраўніцтве, як быць шчаслівым.
Як паводзіць сябе ў храмах і на набажэнствах іншых канфесій?
Наша краіна шматканфесійная, таму часам здараюцца выпадкі, калі мы наведваем храмы ці набажэнствы іншых канфесій. На пытанне: "Як трэба паводзіць сябе каталіку ў іншым канфесійным асяроддзі?" адказвае пробашч парафіі ксёндз Андрэй Кулік.
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by