WYSIWYG Web Builder
Шэсць парад, быць шчаслівым ад святога Яна Боска
Немагчыма не пагадзіцца, што чалавечай прыродзе ўласціва жаданне быць шчаслівым. Мы жадаем шчасця — бязмежнай, бясконцай радасці. Праблема ў тым, што мы часам шукаем шчасце ў няправільных накірунках, пры гэтым застаёмся расчараванымі і нясчаснымі. Безліч папулярных кніг з серыі "дапамажы сабе сам" паказвае, што мы маем патрэбу ў кіраўніцтве, як быць шчаслівым.
Адзін чалавек знайшоў сакрэт сапраўднага шчасця. Яго імя — святы Ян Боска. Ён быў чалавекам, які прайшоў праз многія выпрабаванні, аднак пражыў жыццё поўнае радасці і шчасця. Св. Ян Боска быў настолькі шчаслівы, што ледзь стрымліваў сваё шчасце. "Дарагія," — пісаў ён сваім сябрам, — "я чалавек, які любіць радасць і які жадае бачыць вас і кожнага шчаслівым. Калі вы зробіце, як я скажу, вы будзеце радаснымі і шчаслівымі ў сэрцы". 

Як жа Дон Боска знайшоў сапраўднае шчасце? Вось некаторыя яго парады, як весці шчаслівае жыццё:

Жыві толькі для Бога

«Аддавай Богу самую вялікую, якую толькі магчыма, хвалу і пашану ад усёй сваёй душы. Калі на тваім сумленні ёсць грэх, пазбаўся ад яго як мага хутчэй праз шчырую споведзь».

Служы іншым

«Ніколі нікога не абражай. Жадай служыць іншым больш за ўсё. Будзь больш патрабавальным да сябе, чым да іншых».

Будзь абачлівым у сваім атачэнні

«Не давярай тым, хто не верыць у Бога і не выконвае Яго волю. Хто не пасаромеецца абразіць Бога, хто не аддае Яму належнай пашаны, той не пасаромеецца абразіць і цябе, нават зрадзіць, калі гэта будзе для яго больш выгадна».

Растрачвай разумна

«Калі не жадаеш застацца ля разбітага карыта, ніколі не растрачвай больш, чым атрымоўваеш. Ты павінен памятаць аб гэтым і заўсёды дакладна разлічваць свае сілы».

Будзь пакорлівым

«Менш кажы пра сябе і ніколі не хваліся перад іншымі. Той, хто хваліцца, нават калі ў яго ёсць сапраўдныя дасягненні, мае рызыку страціць павагу ў вачах іншых. У таго, хто шукае толькі славы і пашаны, несумненна, пустая галава, якая напоўнена толькі ветрам. У яго няма супакою ў душы, такі чалавек ненадзейны ў сваіх абавязках».

Нясі свой крыж

«Нясі крыж свой на сваіх плячах, прымі яго такім, якім ён ёсць, вялікім ці маленькім, ад сваіх сяброў ці ворагаў, з якога б дрэва ён не быў зроблены. Самыя разумныя і шчаслівыя людзі — гэта тыя, хто, усведамляючы, што яны  асуджанныя пранесці гэты крыж праз усё жыццё, ахвотна і пакорліва прымаюць Бога, які яго даў».

Знайсці сапраўднае шчасце не складана. Хто заўгодна, нават дзеці, могуць жыць па гэтых правілах.

Гэтыя парады даволі контркультурныя, ці не так? Яны супярэчаць таму, што, на думку грамадства, можа зрабіць нас шчаслівымі.

Праўда ў тым, што не мае значэння, што кажа грамадства. Самыя шчаслівыя людзі — святыя мужчыны і жанчыны, як св.Ян Боска. Яны сапраўды і вечна шчаслівыя, бо спазналі таямніцу таго, што святасць — гэта сапраўднае шчасце. І яны жадаюць, каб вы таксама пра гэта даведаліся.  

Паводле Ruscatholic
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by