Асвячэнне транспарту ў гонар святога Крыштафа
27 ліпеня пасля кожнай святой Імшы ў нашай парафіі праходзіў абрад бласлаўлення кіроўцаў і асвячэння аўтамабіляў, матацыклаў, веласіпедаў і іншага транспарту ў гонар святога Крыштафа, успамі якога Каталіцкі Касцёл адзначае 25 ліпеня.
Як адзначыў Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, звяртаючыся ў гэтым годзе да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху з нагоды ўспаміну святога Крыштафа: "Усе мы павінны правільна аднесціся да абраду благаслаўлення транспартных сродкаў і тых, хто імі кіруе. Не сама выява святога і не асвячоная вада абараняюць ад паспешлівасці, спакусы празмернай хуткасці і дапамагаюць быць больш уважлівымі і разважлівымі на дарозе.

Кожны, хто просіць аб Божым благаслаўленні для сябе і транспартнага сродка, павінен памятаць, што гэты абрад нагадвае пра адказнасць бяспечнага кіравання ім і пра неабходнасць дакладна выконваць правілы дарожнага руху."

Іерарх заклікаў даваць прыклад разважлівасці і дысцыплінаванасці на дарогах, цаніць сваё жыццё і жыццё іншых, бо гэта — найкаштоўнейшы Божы дар. 

Вырушаючы ў дарогу, варта даверыць сябе апецы Маці Божай і святога Крыштафа, а таксама звярнуцца да Пана Бога аб падтрымцы сваімі словамі або малітвай вадзіцеля: "Божа, дай мне ўпэўненую руку і пільнае вока, каб я нікому не прычыніў шкоды ў дарозе. Даўца жыцця, не дазволь, каб я стаў прычынаю смерці альбо калецтва для тых, каму Ты даў жыццё. Захавай, Пане, ад няшчасных выпадкаў тых, хто падарожнічае са мною. Навучы мяне карыстацца аўтамабілем для дабра маіх бліжніх і адвядзі ад мяне спакусу празмернай хуткасці. Учыні, каб хараство свету, створанага Табою, і радасць Тваёй ласкі заўсёды спадарожнічалі мне. Амэн."

Жанна Закрэўская паводле Catholic.by
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by