Храм пабудавана згодна з праектам Віленскага архітэктара Антонія Філіповіча-Дубовіка, які, дарэчы, з'яўляецца аўтарам праекта нашай святыні. Урачыстае асвячэнне новага будынка касцёла ў Задарожжы адбылося ў 1910 годзе.
Задарожскі касцёл ніколі не зачыняўся, нават тады, калі рушылі храмы, ператваралі іх у клубы, збожжасховішчы. Люцыян Паўлік, ксёндз марыянін, які прыехаў служыць у Задарожскую парафію, пры падтрымцы парафіян, змог выратаваць ад разбурэння старэйшы ў Глыбоцкім раёне храм.
50 гадоў ён ахвярна служыў Пану Богу ў Задарожскім касцёле, выпрошваючы ласкі Божай для ўсіх людзей добрай волі. У дзень 90-годдзя з дня нараджэння Люцыяну Паўліку быў уручаны Залаты крыж Ватыкана. Такой узнагароды адзначаны лічаныя каталіцкія святары свету.
Удзячныя парафіяне ўстанавілі ў касцёле памятную дошку ў гонар святара.