WYSIWYG Web Builder
Калядная сустрэча
Актава Божага Нараджэння — гэта перыяд, калі мы радасна абвяшчаем навіну аб нараджэнні Збаўцы, ладзім святочныя сустрэчы, конкурсы, забавы. Важна, каб гэты час не прайшоў марна. 30 снежня адбылася калядная сустрэча для дзяцей, якія другі год рыхтуюцца да споведзі.
Падчас канікул дзеці сабраліся разам каб з карысцю правесці вольны час. За салодкім сталом яны дзяліліся сваім досведам пра свята Божага Нараджэння, расказвалі пра традыцыі якія існуюць у сем'ях. Разам з дыяканам Антонам Тышко дзеці паглядзелі і абмеркавалі мультфільм "Святая ноч", які апавядае пра нараджэнне Збаўцы.

Сустрэча прайшла ў цёплай утульнай атмасферы і завяршылася агульным фотаздымкам.


Жанна Закрэўская, тэкст
Дыякан Антон Тышко, фота
30.12.2025
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by