Памяць жыве ў сэрцах
30 красавіка ля мемарыяльнай дошкі ў гонар воінаў-землякоў, якія ваявалі ў складзе арміі У.Андэрса і ў іншых баявых злучэннях на Заходнім фронце, была ўстаноўлена памятная шыльда, у якой змешчана капсула з зямлёй з Монтэ-Касіна.
Распачалася імпрэза ў святыні, дзе супольна памаліліся за ахвяраў войнаў і ваенных канфліктаў. Потым, на цвінтары касцёла, была асвечана памятная шыльда. У ёй змешчана капсула з зямлёй, прывезенай з італьянскага ўзвышша Монтэ-Касіна, дзе 18 мая 1944 года адбылася адна з найбольш вырашальных бітваў, якую называюць “Італьянскім Сталінградам”. У штурме Монтэ-Касіна асабліва вызначыліся салдаты арміі Андэрса, сярод якіх былі і беларусы. Нашчадкі воінаў-землякоў сталі ініцыятарамі ўсталявання на будынку касцёла мемарыяльнай дошкі, урачыстае адкрыццё якой адбылося 1 верасня 2019 года, а сёння кампазіцыю дапоўніла памятная шыльда ў дэкаратыўнай каванай падстаўцы.

На мерапрыемстве прысутнічалі нашчадкі салдат Арміі Андэрса. Да прыкладу, Алег і Валерый Гаеўскія для гэтага пераадолелі дзевяцігадзінны шлях з Масквы ў Міёры. Звяртаючыся да прысутных, пробашч парафіі ксёндз Андрэй Кулік узгадаў словы Уладзіміра Караткевіча: "Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае
асуджаны зноў перажыць яго. Безліч разоў". Святар адзначыў, што важныя не толькі знешнія праявы памяці, але найперш наша малітва за тых, хто адыйшоў у вечнасць.
Жанна Закрэўская
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by