Малітва, сакраманты, навука месійная... Час праляцеў незаўважна. 10 кастрычніка на святой Імшы а 12-ай гадзіне адбылося ўрачыстае завяршэнне святых Місій. Распачалася Эўхарыстыя ўстанаўленнем місійнага крыжа на цвінтары касцёла. Пробашч парафіі ксёндз Андрэй Кулік асвяціў месійны крыж, а таксама крыжы, якія прынеслі парафіяне. Трымаючы крыж высока ў руках вернікі памаліліся за парафію, сем'і, дзяцей і моладзь, за тых, хто жадаў, але не змог удзельнічаць у Місіях, людзей хворых і самотных, а таксама за тых, хто свядома не скарыстаўся Божых ласкаў, каб яны змаглі знайсці шлях да Бога.