Распачалася сустрэча а 11-ай гадзіне ў цішыні праз асабістую адарацыю Езуса ў Найсвяцейшым Сакраманце. У гэты час была таксама магчымасць для сакраманту споведзі. Апоўдні адбылася святая Імша, якую ўзначаліў ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч.
У сваёй гаміліі, разважаючы над словамі Евангелля паводле Мацвея на літургічны ўспамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла, іерарх узняў важныя і актуальныя пытанні для духавенства: "Кім лічаць нас, як святароў, вернікі? Як успрымаюць мяне мае парафіяне? Наколькі маё святарства з'яўляецца адпаведным?"