WYSIWYG Web Builder
ПАМЯТНЫЯ ДАТЫ
12 лістапада 2004 года ва ўрачыстасць св.Язафата Кунцэвіча, біскупа і мучаніка, адбылася значная падзея для нашай парафіі. Арцыбіскуп Чэнстахоўскі Станіслаў Новак, па просьбе тагачаснага пробашча парафіі ксяндза Крыштафа Мянкіны, даставіў з Рыма ў Мёры рэліквіі святога Язафата.
Восенню 1999 года на ахвяраванні вернікаў мёрскай парафіі была выраблена фігура Маці Божай Ратавальніцы Тонучых. Першапачаткова яна была ўстаноўлена на цвінтары касцёла, а зараз упрыгожвае набярэжную і з'яўляецца візітоўкай нашага горада.
У 2024 годзе споўнілася 25 гадоў з часу заснавання ў нашай парафіі малітоўнай групы Таварыства Маці Божай Апякункі добрай смерці, якое называюць таксама Апостальствам добрай смерці і якое цесна звязана з культам Маці Божай Балеснай. 
4 мая 2023 года споўнілася 85 гадоў з дня нараджэння Браніслава Мароза, нашага мясцовага паэта, які, між іншым, шмат пісаў на рэлігійную тэматыку. Яго верш "Святы Язафат" пакладзены на музыку і ўваходзіць у рэпертуар парафіяльнага хору.
17 верасня 2023 года ў Дзісне прайшлі ўрачыстасці з нагоды 250-годдзя будаўніцтва святыні. Ганаровым госцем свята стаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які ўзначаліў канцэлебраваную святую Імшу і прамовіў гамілію.
20 гадоў назад, 1 мая 2003 года, у віцебскай катэдры св.Барбары з рук ардынарыя Віцебскай дыяцэзіі біскупа Уладыслава Бліна сакрамант пасвячэння ў ступень прэзбітарату атрымалі чатыры кандыдаты: Эдвард Нарадоўскі, Генадзь Добрук, Леанід Мозгель і Андрэй Кулік. Так склалася, што Божы провід усіх іх звязаў з нашай Міёршчынай.
16 кастрычніка 2022 споўнілася 105 гадоў з дня заснавання святым Максімільянам Марыя Кольбэ Рыцарства Беззаганай. За гэты час таварыства распаўсюдзілася па ўсім свеце, у тым ліку і на Беларусі. Цэнтрам беларускага Рыцарства з'яўляецца Мястэчка Беззаганнай у аг.Удзела, а яго духоўным кіраўніком — а.Яраслаў Банасяк OFMConv, гвардыян кляштара айцоў-францішканаў.
"Здабыць увесь свет для Беззаганнай" — пад такім дэвізам 24–25 чэрвеня 2022 г. у Удзеле, што на Глыбоччыне, прайшлі ўрачыстасці з нагоды 20-годдзя заснавання тут Мястэчка Беззаганнай  (беларускага Непакалянава).  На святкаванне такой знамянальнай падзеі сабраліся святары, сёстры законныя і шматлікія вернікі з розных куткоў Беларусі.
17 мая 2022 г. 35-ую гадавіну з дня прыняцця прэзбітэрскага пасвячэння адзначыў ксёндз пралат Крыштаф Мянкіна, які 29 гадоў свайго пастырскага служэння  аддаў Беларусі, 19 з іх быў пробашчам нашай парафіі.
105 гадоў назад 13 мая 1917 года непадалёк ад маленькай партугальскай  вёскі Фаціма тром маленькім пастушкам Люцыі, Жасінце і Францішку з’явілася Маці Божая. Панна Марыя аб’яўлялася дзецям кожны 13 дзень месяца на працягу паўгода.
9 мая 2022г. споўнілася 10 гадоў з дня смерці ксяндза каноніка Уладаса Пятрайціса, які з 11 лістапада 1985 г. па 16 кастрычніка 2000 г. быў пробашчам Мёрскай парафіі. У гэты ж перяд ён  выконваў таксама душпастырскую дзейнасць у Лявонпалі, Вяце, Новым Пагосце, Ідолце, Дзісне, Друі, Верхнядзвінску.
18 сакавіка 2022 года 50-гадовы юбілей адзначыў старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Святарская фармацыя Яго Эксцэленцыі пэўны час праходзіла ў нашай парафіі.
5 сакавіка 2022 года спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння ксяндза інфулата Юзафа Марціноўскага, доктара тэалогіі, каноніка Капітулы Вроцлаўскай архідыяцэзіі,  дзіцячыя і юнацкія гады якога прайшлі на нашай мёрскай зямлі.
2 лютага 1997 года ў свята Ахвяравання Пана Святы Айцец Ян Павел ІІ устанавіў Сусветны дзень кансэкраванага жыцця, даўшы магчымасць Касцёлу больш глыбока задумацца над жыццём, якое прысвячаецца Богу.
5 студзеня 2002 года адбыўся першы фестываль каляднай песні “Зорка Бэтлеема”. На конкурс сабраліся 9 калектываў з розных парафій Віцебскай дыяцэзіі.
Юбілей 2025 года стане 27-м чарговым юбілеем у гісторыі Касцёла. Юбілейны або Святы год адзначаецца ў Касцёле кожныя 25 гадоў і пачынаецца 24 снежня.
27 лістапада 2030 года будзе адзначацца 200-я гадавіна аб'яўлення Маці Божай святой Кацярыне Лябурэ.
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by