Здабыць увесь свет для Беззаганнай...
16 кастрычніка спаўняецца 105 гадоў з дня заснавання святым Максімільянам Марыя Кольбэ Рыцарства Беззаганай. За гэты час таварыства распаўсюдзілася па ўсім свеце, у тым ліку і на Беларусі. Цэнтрам беларускага Рыцарства з'яўляецца Мястэчка Беззаганнай у аг.Удзела, а яго духоўным кіраўніком — а.Яраслаў Банасяк OFMConv, гвардыян кляштара айцоў-францішканаў.
Дзейнасць Рыцарства на Беларусі было адноўлена ў 2002 годзе, пасля стварэння Беларускага Непакалянава.  "Здабыць увесь свет для Беззаганнай" — гэтыя словы св.Максімільяна Кольбэ коратка і дакладна вызначаюць місію Рыцарства, мэта якога — клапаціцца пра навяртанне грэшнікаў і тых, хто яшчэ не пазнаў Хрыста, маліцца за ворагаў Касцёла, дбаць пра еднасць хрысціянаў, а таксама пра асвячэнне ўсіх людзей пад апекай і праз пасрэдніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі Беззаганнай.

Каб стаць рыцарам Беззаганнай, неабходна выканаць пэўныя ўмовы:
1.Цалкам даручыць сябе Найсвяцейшай Панне Марыі Беззаганнай, быць прыладаю ў Яе беззаганных руках.
2.Насіць цудадзейны медалік.
3.Запісацца ў кнігу Рыцарства Беззаганнай.

Сродкі:
1.Штодзённа чытаць малітву "О Марыя, без граху першародная зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае, і за ўсіх тых, хто ў Цябе паратунку не шукае, асабліва за ворагаў Касцёла святога і давераных Табе".
2.Выкарыстоўваць для справы Беззаганнай усе магчымыя сродкі — малітва, пакаянне і прыклад хрысціянскага жыцця.
3.Расказваць людзям пра цудадзейны медалік Беззаганнай.

Аб гісторыі ўзнікнення Рыцарства Беззаганнай і яго дзейнасці расказвае а.Яраслаў Банасяк OFMConv.
Заахвочаем вернікаў далучыцца да Рыцарства Беззаганнай. Больш інфармацыі пра таварыства можна атрымаць з буклета, які ёсць у нашым парафіяльным кіёску (распаўсюджваецца бяспатна). Калі ўзнікла жаданне стаць рыцам Беззаганнай, або ёсць пытанні пра дзейнасць таварыства, можна звяртацца ў кляштар па тэл.+375215631516 або па электроннай пошце: miasteczkamaryi@gmail.com.


Жанна Закрэўская
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by