Гамілію прамовіў Дэлегат Правінцыяльны айцоў францішканаў на Беларусі айцец Павел Раманчук OFMConv. Святар заўважыў: "<...> Маці Божая выпрастуе кожную дарогу, як бы чалавек далёка не адыйшоў ад Бога. Маці Божая прынясе святло там, дзе здаецца наступіла цемра. Маці Божая дасць веру там, дзе наступіў момант жыцця без Бога. Маці Божая дасць суцяшэнне тым, хто плача. Маці Божая не пакіне сваіх дзяцей ніколі. <...>"
Далей айцец Павел Раманчук узгадаў гісторыю дзейнасці святога Максімільяна Кольбэ ў свеце і на Беларусі. Ён адзначыў: "Наш горнар, што ў нас на Беларусі ёсць Мястэчка Беззаганай. Што ёсць кляштар, у якім аддаецца хвала і пашана Беззаганнай. Кожны, хто тут бывае, адчувае яе блізкасць. Кожны, хто даверыць сваё жыццё Марыі, не згубіцца ў гэтым свеце. Кожны, хто даверыцца ёй, не загіне, бо там дзе Маці, там ёсць і Сын.<...>"
"<...> Мы не маем дасканалых паводзін і ўчынкаў, але зложым на калені Марыі сваё жыццё. Яна аздаравіць і пераменіць нас. Яна ўчыніць нас святымі. Менавіта гэтага хацеў св.Максімільян Кольбэ, калі закладваў Непакалянавы." — падсумаваў святар.