105 гадоў назад 13 мая 1917 года непадалёк ад маленькай партугальскай вёскі Фаціма тром маленькім пастушкам Люцыі, Жасінце і Францішку з’явілася Маці Божая. Панна Марыя аб’яўлялася дзецям кожны 13 дзень месяца на працягу паўгода. Праз дзяцей Божая Маці накіравала пасланне свету, прадказала гісторыю чалавецтва ў ХХ стагоддзі, пераслед касцёла, яго адраджэнне. Яна заклікала людзей да пакаяння і навяртання, да штодзённай малітвы на ружанцы і прысвячэння кожнага з нас яе Беззаганнаму Сэрцу.